Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

08 кастрычніка 2014

Сябра Нобелеўскага камітэта паскардзіўся на сучасную літаратуру

Шведскі пісьменнік і крытык Хорас Энгдаль, які ўвайшоў у камітэт Нобелеўскай прэміі па літаратуры, напярэдадні ўручэння ўзнагароды паскардзіўся на сучасны стан заходняй літаратуры ў інтэрв’ю La Croix.

Энгдаль лічыць, што пісьменніцкія курсы прывялі ў літаратуру Еўропы і ЗША занадта шмат людзей. Таксама, лічыць ён, пісьменнікам не на карысць буйныя грашовыя гранты. «Разумею, спакуса вялікая. Але гэтыя грошы адразаюць пісьменніка ад грамадства, ствараюць нездаровую залежнасць ад уладаў. Раней пісьменнікі працавалі таксістамі, клеркамі, афіцыянтамі. Сэмюэл Бекет і многія іншыя жылі так. Было цяжка, але яны карміліся самастойна», — падзяліўся разважаннямі Энгдаль.

На думку пісьменніка, літаратурнага ўздыму варта чакаць ад краін Азіі і Афрыкі. «Спадзяюся, літаратурныя багацці Азіі і Афрыкі не зменшацца з-за асіміляцыі і «азаходнівання» гэтых аўтараў», — падзяліўся Энгдаль.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2014 года стане вядомы 9 кастрычніка.

Паводле Gazeta.ru

Каментары

Афiша

21 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
У мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка).
23 лістапада
ТЭОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ ХХ СТАГОДДЗЯ
Прэзентацыя падручніка на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31, аўд. 304).
25 лістапада
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
Запрашаем у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына).
25 лістапада
«Кніжная Шафа» ўпершыню прадстаўляе выставу малюнкаў
Паказ пройдзе з 24 кастрычніка (адкрыццё) па 25 лістапада ў Мінску.
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Спроба паставіць «Знак роўнасці» (фотарэпартаж)
20 лістапада 2017

Спроба паставіць «Знак роўнасці» (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці
20 лістапада 2017

Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці

Чытаць далей...
Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)
18 лістапада 2017

Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада
16 лістапада 2017

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада

Чытаць далей...
122