Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

06 лістапада 2014

Працягваецца прыём твораў на Прэмію імя Францішка Аляхновіча

Прэмія імя Францішка Аляхновіча ўручаецца за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні.

Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, ніякімі патрабаваннямі не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, гэтак і ў рукапісах, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу году. Права намінацыі маюць таксама ўсе сябры Беларускага ПЭН-цэнтра.

Журы вызначае пераможцу і абвяшчае вынікі 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека.

Дасылайце творы на адрас info@pen-centre.by і svaboda@rferl.org да 1 снежня 2014 года.

Арганізатары плануюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сітуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але маюць спадзеў, што яна як найхутчэй страціць сваю актуальнасць.

Цырымонія ганаравання першых лаўрэатаў Прэміі імя Францішка Аляхновіча адбылася ў Мінску 10 снежня 2013 года, у Міжнародны дзень правоў чалавека. Намінантамі сталі Анатоль Лябедзька, Алесь Бяляцкі, Юры Бандажэўскі, Павал Севярынец, Алесь Кіркевіч. Галоўную ўзнагароду атрымаў Ігар Аліневіч (кніга "Еду в Магадан", 2013).

Паводле прэс-рэлізу

Каментары

Афiша

21 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
У мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка).
23 лістапада
ТЭОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ ХХ СТАГОДДЗЯ
Прэзентацыя падручніка на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31, аўд. 304).
25 лістапада
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
Запрашаем у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына).
25 лістапада
«Кніжная Шафа» ўпершыню прадстаўляе выставу малюнкаў
Паказ пройдзе з 24 кастрычніка (адкрыццё) па 25 лістапада ў Мінску.
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Спроба паставіць «Знак роўнасці» (фотарэпартаж)
20 лістапада 2017

Спроба паставіць «Знак роўнасці» (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці
20 лістапада 2017

Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці

Чытаць далей...
Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)
18 лістапада 2017

Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада
16 лістапада 2017

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада

Чытаць далей...
126