Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

02 снежня 2014

Новая беларуская літаратура ў электронным фармаце

Серыя дэбютных кніг «Пункт адліку», распачатая ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» у 2012 годзе ў межах «Кнігарні пісьменніка», ужо налічвае дванаццаць выданняў. Першыя дзесяць цяпер можна спампаваць на нашым сайце ў фармаце EPUB.

Электронныя версіі кніг з'явіліся пры падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтра.

Дрэва энталіпт / Анка Упала [Проза і вершы]- Мінск: Логвінаў, 2012. - 90 c.  EPUB

"Да класікаў Анка Упала ставіцца не як дзіця, якое мусіць пераўзысці бацьку, а як унучка, якая гуляецца з дзедам" (с).

Объяснительная / Катерина Зыкова [Вершы] - Мінск: Логвінаў, 2012. - 35 c.  EPUB

Зборнік тонкі ва ўсіх сэнсах. У ім 26 вершаў пра русалак, рыб, каткоў, коней, слівы, сыктыўкары; але насамрэч - пра каханне і крыху пра адзіноту.

Хороший роман / Кирилл Дубовский [Апавяданні]- Мінск: Логвінаў, 2012. - 100 c.  EPUB

Апавяданні пра трагічную смерць маладога графамана, нялёгкія офісныя будні, няшчаснае каханне, спробу нацыянальнага самавызначэння, сумную гісторыю ад работніка заапарка і не менш сумную споведзь мэнэджара сярэдняга звяна. 

Птушкі.: [Тэкст] / Наста Манцэвіч. — Мінск : Логвінаў, 2012. — 50 с.   EPUB

У зборнік увайшлі вершы і кароткая проза, дзе аўтарка выяўляе новы для беларускага чытача погляд на жанчыну і яе самаўсведамленне, рэфлексуе над сваімі пачуцямі і адчуваннямі, закранае табуяваныя для збольшага патрыярхальнай беларускай літаратуры тэмы.

Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза: [Проза] / Андрэй Пакроўскі. — Мн: Логвінаў, 2012. — 100 с.  EPUB

Кнігу склалі кароткія апавяданні, якія напоўніцу раскрываюць тэму дзеда Мароза, тэму ровара, тэму Антона, які насамрэч Андрэй, і шмат іншых важных для пісьменніка тэм, актуалізуюць праблемы кубка кавы і тралейбуса. 

Арэхападзенне / Віялета Пачкоўская [Вершы] Мн: Логвінаў, 2013. — 38 с.  EPUB

 "Ціхая паэзія, быццам перашэпты каханых перад сном" (с)

Книга для чтения вне помещений и в помещениях / Таня Скарынкина: [Вершы] Мн.: Логвінаў, 2013. — 174 с.  EPUB

Паэзія для Тані — “генератар касмічных галасоў”. Яе вершы нагадваюць пра існаванне паэзіі плыні свядомасці, культываванай французскімі сюррэалістамі (Андрэ Брэтон, Гіём Апалінэр) у пачатку мінулага стагоддзя.

Асцярожна, дрэвы зачыняюцца / Кірыла Анохін: [Вершы] Мн.: Кнігазбор, 2013. — 56 с.  EPUB

Ён піша не толькі вершы, але і маўчанне, у якім яны гучаць. Кірыла Анохін ведае, чым і як трэба пацерці старое, пакрытае іржой слова, каб яно ажыло і само здзівілася свайму новаму існаванню.

70% вады / Уладзь Лянкевіч: [Вершы] — Мн.: Кнігазбор, 2013. — 54 с. EPUB

Кніга "ўключае адзін скрадзены і некалькі дзясяткаў сваіх вершаў з музыкай і без".

Сарочае радыё. Лісты падзякі / Кацярына Оаро: [Аповесць]  — Мінск : Кнігазбор, 2013. — 94 с. EPUB

Гарадская моладзевая проза на вострасацыяльную тэматыку.

Верхні горад / Антон Рудак[Вершы]  — Мн.: Кнігазбор, 2014. — 86 с.

«Верхні горад» — гэта знаёмыя мясціны з нечаканага ракурсу, прыватныя ўспаміны і агульная спадчына, мінулае і сучаснасць.

Полигон / Андрей Лазуткин [Аповесць]  — Мн.: Кнігазбор, 2014. — 160 с.

Автор обозначил жанр своего произведения, как ост-модерн. Есть здесь и альтернативная история, и дизель-панк, и свойственный прозе двадцатилетних цинизм и стеб, но главное - это динамичная и острая, честная и талантливая проза.

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
У Менску пройдзе 12 адкрытых лекцый пра беларускіх паэтаў 1930-х
20 ліпеня 2017

У Менску пройдзе 12 адкрытых лекцый пра беларускіх паэтаў 1930-х

Чытаць далей...
Дзве зямлі – дзве песні
20 ліпеня 2017

Дзве зямлі – дзве песні

Чытаць далей...
Страх без нянавісці
19 ліпеня 2017

Страх без нянавісці

Чытаць далей...
«Да 4 мільёнаў беларусаў за мяжой – гэта магутная сіла»: цытаты Сёмага з'езда беларусаў свету
18 ліпеня 2017

«Да 4 мільёнаў беларусаў за мяжой – гэта магутная сіла»: цытаты Сёмага з'езда беларусаў свету

Чытаць далей...
1507