Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

08 снежня 2014

Школа маладога пісьменніка

Школа маладога пісьменніка

Школа маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” працуе з 2012 г. як нефармальны адукацыйны праект для дарослых. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць, пісаць і слухаць сябе ды іншых.

Заняткі:

Хоць пачыналася Школа як адукацыйны праект для паэтаў і празаікаў, з 2013 года ў ёй навучаюцца тыя, хто спрабуе сябе менавіта ў прозе.

Заняткі ў Школе маладога пісьменніка пачынаюцца ў кастрычніку і праходзяць у Мінску два разы на месяц па суботах цягам васьмі месяцаў. Фармат: практычныя заняткі з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыі і майстар-класы запрошаных навукоўцаў і аўтараў.

Навучанне ў Школе — бясплатнае, група — 15-20 чалавек. Сертыфікат аб заканчэнні Школы не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў.

 

Выкладчыцкі склад:

У розныя гады выкладчыкамі і выкладчыцамі Школы былі:

2012-2013 пісьменнікі Валянцін Акудовіч і Алесь Пашкевіч (Проза), паэты Уладзімір Някляеў і Андрэй Хадановіч (Паэзія).

З 2013 па 2015 у школе працавала пісьменніца Наталка Бабіна.

Цяперашні выкладчыцкі склад выглядае наступным чынам:

Ганна Бутырчык – літаратуразнаўца, загадчыца кафедры замежнай літаратуры БДУ, кандыдат філалагічных навук.

Наталля Паваляева – празаік, выкладчыца кафедры замежнай літаратуры БДУ, кандыдат філалагічных навук.

Людміла Рублеўская – празаік, паэтка, літаратурны крытык, журналістка.

Акрамя заняткаў з пастаяннымі выкладчыцамі, Школа арганізуе майстар-класы і лекцыі вядомых беларускіх пісьменнікаў_іц, перакладчыкаў_ыц, літаратурных крытыкаў і навукоўцаў. Сакрэтамі свайго майстэрства з навучэнцамі ў розныя гады дзяіліся Святлана Алексівіч, Барыс Пятровіч, Алесь Разанаў, Алена Брава, Альгерд Бахарэвіч, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Вольга Гапеева, Віктар Жыбуль, Вера Бурлак, Марыя Мартысевіч і іншыя.

 

Каардынатаркі Школы:

Алена Казлова – празаік, перакладчыца.

Юля Цімафеева – паэтка, перакладчыца, рэдактарка часопіса “ПрайдзіСвет”.

 

Зборнікі прозы:
Пасля заканчэння навучання ў Школе ўсе навучэнцы і навучэнкі атрымліваюць магчымасць надрукаваць свае творы ў калектыўным празаічным зборніку. На дадзены момант выйшла 3 зборнікі.

Параходзік сучаснасці: зборнік твораў выпускнікоў Школы маладога пісьменніка (2012-2013) 

Казкі майго горада: зборнік твораў выпускнікоў Школы маладога пісьменніка (2013-2014)

Рэцэнзіі на кнігу можна пачытаць тут і тут

Вешчуны ідуць на Беларусь: зборнік твораў выпускнікоў Школы маладога пісьменніка (2014-2015/2015-2016)

 

Школьны Блог:

Падчас навучання ў Школе маладога пісьменніка ўсе навучэнцы маюць магчымасць змяшчаць свае творы ў блогу

 

Кантакт

Па ўсіх пытаннях, звязаных з дзейнасцю Школы, звяртайцеся па электроннай пошце shkola.pismennika@gmail.com

Каб не прапусціць нашыя навіны, калі ласка, падпісвайцеся на старонку Школы пісьменніка ў FB.

 

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Людцы Сільновай — 60!
21 красавіка 2017

Людцы Сільновай — 60!

Чытаць далей...
Што такое гендарная роўнасць?
21 красавіка 2017

Што такое гендарная роўнасць?

Чытаць далей...
Ганна Комар і яе «Страх вышыні» (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)
21 красавіка 2017

Ганна Комар і яе «Страх вышыні» (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Чытаць далей...
Якімі кнігамі варта ганарыцца беларусам?
20 красавіка 2017

Якімі кнігамі варта ганарыцца беларусам?

Чытаць далей...
785