Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

14 лютага 2015

Жаданы Жадан на фестывалі Стральцова

Жаданы Жадан на фестывалі Стральцова

Вечарына Сяргея Жадана ў межах чацвёртага міжнароднага фестывалю «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова, нягледзячы на позні час пачатку імпрэзы, прадказальна сабрала аншлаг.

Галерэя “Ў”, якая прымае першы і другі дзень фесту, была запоўнена цалкам. Жадаючых паслухаць зорку сучаснай украінскай паэзіі прыйшло столькі, што многім давялося стаяць уздоўж сцен і на ўваходзе. Імпрэза мела назву “Жыццё Марыі”, у ёй таксама узяў удзел беларускі паэт, перакладчык, старшыня беларускага ПЭН-цэнтра, мадэратар фэсту Андрэй Хадановіч. Паслухаць знакамітага ўкраінскага творцу і яго беларускага калегу прыйшлі як моладзь, так і старэйшае пакаленне. Поспеху вечара не зашкодзіла ані гучная музыка з бубнамі і барабанамі з суседняга памяшкання кавярні, ані дата мерапрыемства - пятніца 13-га.

Сяргей Жадан

“Жыццё Марыі” – гэта вершы і іх пераклады, якія пісьменнікі яшчэ толькі плануюць надрукаваць асобнай кнігай. На вечарыне прагучалі новыя творы, якія, як пажартаваў Андрэй Хадановіч, “хутка выйдуць ва Ўкраіне, але беларускімі словамі”. Нягледзячы на тое, што ў большасці вершаў была заяўленая тэалагічная тэма, імпрэза прайшла вельмі жыва. Аўдыторыя цёпла сустракала кожны верш. Але былі наведнікі і з дзіўнай рэакцыяй на паэзію ― хтосьці нават медытаваў пад выступленні літаратурных мэтраў.

 

Андрэй Хадановіч і Сяргей Жадан

Аматары творчасці Сяргея Жадана таксама мелі магчымасць пачуць вершы, якія сам аўтар умоўна назваў цыклам “Чаму мяне няма ў сацыяльных сетках”.  Не абмінулі пісьменнікі і цяперашнюю складаную сітуацыю ва Ўкраіне, Сяргей Жадан прачытаў даволі шмат вершаў, якія так ці інакш закраналі гэтую тэму. Напрыканцы імпрэзы чыталіся свежыя пераклады на ўкраінскую мову некалькіх вершаў Міхася Стральцова і Андрэя Хадановіча, пасля чаго ўкраінскі мэтр і яго беларускі калега яшчэ доўга раздавалі аўтографы і фатаграфаліся з прыхільнікамі.

Андрэй Хадановіч і паэтка з Казахстана Жанар Секербаева

Наперадзе яшчэ два дні фестывалю, арганізатарамі якога выступаюць ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр. Цалкам праграму можна паглядзець тут: http://stralcou-fest.by/ Наведнікаў фестывальных імпрэз чакае яшчэ шмат цікавага, уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

KB для lit-bel.org

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Моц слова Францішка Скарыны
15 снежня 2017

Моц слова Францішка Скарыны

Чытаць далей...
Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня
15 снежня 2017

Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня

Чытаць далей...
Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)
15 снежня 2017

Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)

Чытаць далей...
Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова
14 снежня 2017

Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова

Чытаць далей...
569