Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

14 лютага 2015

Паэтычныя «Усход і Захад» сустрэліся ў Мінску (+ФОТА)

На вечарыне «Усход-Захад», якая адбылася 13 лютага ў мінскай галерэі «Ў» у межах IV Міжнароднага паэтычнага фестывалю імя Міхася Стральцова, выступілі госці з Казахстана, Латвіі і Нарвегіі, гучалі розныя замежныя мовы і ўзаемныя пераклады, а ў залі акрамя звыклай публікі прысутнічалі ўкраінскія, польскія і беларускія пісьменнікі. Відавочна, што мульцікультуралізм – асноўны канцэпт сёлетняга фэсту.

Падкрэсліў гэта і вядоўца імпрэзы, Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч, які спершага прадставіў гледачам свайго калегу, прэзідэнта Нарвежскага ПЭНа Уільяма Нігаарда.

Уільям Нігаард і Лявон Баршчэўскі

У сваім прывітальным слове спадар Уільям адзначыў важнасць такіх буйных міжнародных мерапрыемстваў, як Стральцоўскі фэст, у прымірэнні розных нацыянальных ідэнтычнасцяў, у стварэнні агульнай мастацкай прасторы, дзе адбываецца свабодны мірны абмен меркаваннямі і светапоглядамі. Спадар Уільям выказаў зацікаўленасць і дасведчанасць у сацыяльным і культурным жыцці Беларусі.

Андрэй Хадановіч

Адным з партнёраў сёлетняга фестывалю, арганізатарамі якога з’яўляюцца ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Беларускі ПЭН-цэнтр, выступіла Амбасада Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Інара Серафіновіч

-- Шаноўныя сябры, ад імя Амбасады і Спадара Пасла хочам падзякаваць арганізатарам фестывалю імя Стральцова за прадастаўленую магчымасць выступіць для латвійскіх паэтаў і выказаць найлепшыя пажаданні, каб цягам усяго мерапрыемства былі атрыманыя толькі станоўчыя эмоцыі, наладжаны карысныя кантакты і ўзнікла натхненне для новых твораў, -- адзначыла Інара Серафіновіч, Кіраўнік Консульскага аддзела Амбасады Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Андрэй Хадановіч і Арвіс Вігулс

Сяргей Цімафееў і Арвіс Вігулс

Сяргей Цімафееў

Госці з Латвіі -- латышскамоўны Арвіс Вігулс і рускамоўны Сяргей Цімафееў – прадставілі некалькі паэтычных сэтаў, чыталі як сольна, так і разам (Сяргей таксама выступіў як перакладчык вершаў свайго калегі на рускую мову). Андрэй Хадановіч прачытаў пераклады тэкстаў Арвіса, пераствораныя па-беларуску Анатолем Васюкевічам.

Жанар Секербаева

Уверсе, злева направа: Ціхан Чарнякевіч, Антон Рудак, Уладзімір Глазаў; унізе, злева направа: Сяргей Прылуцкі, Юрко Завадскі, Дзмітрый Строцаў

З верлібрамі на рускай мове выступіла паэтка, інтэлектуалка, сацыяльная актывістка Жанар Секербаева (Казахстан, цяпер жыве ў Вільні).

Эрлінг Кітэлсэн і Лявон Баршчэўскі

Вечарына “Усход-Захад” завяршылася чытаннямі нарвежскага творцы Эрлінга Кітэлсэна, які выступіў разам з перакладчыкам Лявонам Баршчэўскім – вершы прагучалі па-нарвежску і па-беларуску.

Праграма Стральцоўскага фэсту працягнулася прэзентацыяй украінскага выдавецтва “Крок” і аўтарскай сустрэчай культавага пісьменніка Сяргія Жадана.

Уверсе: Андрэй Хадановіч, унізе: Сяргій Жадан

14 лютага – у адзін з самых яркіх фестывальных дзён – адбудзецца Урачыстае адкрыццё, “Вялікае Княства паэзіі” і літаратурнае шоў года -- Паэтычны слэм Беларусь-Украіна.

Сайт фестывалю http://stralcou-fest.by/

 

Тэкст і фота Віка Трэнас, для lit-bel.org   

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Моц слова Францішка Скарыны
15 снежня 2017

Моц слова Францішка Скарыны

Чытаць далей...
Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня
15 снежня 2017

Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня

Чытаць далей...
Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)
15 снежня 2017

Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)

Чытаць далей...
Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова
14 снежня 2017

Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова

Чытаць далей...
747