Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

14 лютага 2015

Чатыры дэбютныя кнігі на Стральцоўскім фэсце

Прэзентацыя чатырох дэбютных кніг, якая адбылася 13 лютага ў галерэі «Ў», распачала паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова. Свае першыя паэтычныя кнігі прэзентавалі Таня Скарынкіна, Кася Сянкевіч, Юля Цімафеева і Антон Рудак. Мадэратарам імпрэзы стаў Андрэй Хадановіч.

Андрэй Хадановіч

Вечар пачаўся з хвіліны маўчання ў памяць паэтаў і пісьменнікаў, якіх не стала ў мінулым годзе. Перад тым, як паэты пачалі прэзентаваць свае дэбютныя зборнікі, Андрэй Хадановіч выканаў песню на верш Генадзя Бураўкіна, з невялікім вершаваным прывітаннем выступіў Сяргій Жадан.

Выступае Антон Рудак

Першым прадставіў свой "Верхні горад" Антон Рудак. Паэт крыху расказаў пра кнігу, да якой ішоў амаль пяць гадоў, і прачытаў вершы, што ўжо сталі вядомымі пастаянным наведвальнікам літаратурных імпрэз.

Кася Сянкевіч

За ім прыняла эстафету Кася Сянкевіч, паэтка з Польшчы, якая зусім нядаўна пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў выдала кнігу вершаў на беларускай мове "Гарбата з незабудак". Дзяўчына прачытала вершы з дзвюх сваіх кніг, і хоць было заўважна, што яна вельмі хвалявалася, гэта толькі надавала яшчэ большую незвычайнасць і арыгінальнасць яе акцэнту.

Таня Скарынкіна

Таня Скарынкіна расказала, што спецыяльна для гэтай імпрэзы набыла камізэльку з фламінга, бо гэтая птушка ўпрыгожвае яе паэтычны зборнік, але вершы з яго чытаць не стала. Замест гэтага яна прэзентавала новы нумар часопіса "Arche" і прачытала свой верш "Восем" на беларускай мове ў аўтарскім перакладзе, які быў там надрукаваны.

Юля Цімафеева

Закрывала прэзентацыю і першую частку фестывальнага вечара Юля Цімафеева са сваёй "Кнігай памылак", з якой яна прачытала толькі адзін верш. Затое Юля прадставіла слухачам новыя вершы пра сваё імя і прысвечаны Альгерду Б., якія не ўвайшлі ў першую паэтычную кнігу.

На гэтым скончылася прэзентацыя дэбютных сборнікаў, але паэтычны вечар фестывалю толькі пачаўся.

Тэкст: Дар'я Латышава, фота: Аляксей Карпека, для lit-bel.org  

 

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове
26 чэрвеня 2017

Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове

Чытаць далей...
Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх
23 чэрвеня 2017

Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх

Чытаць далей...
Моцарт беларускай літаратуры
23 чэрвеня 2017

Моцарт беларускай літаратуры

Чытаць далей...
Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!
23 чэрвеня 2017

Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!

Чытаць далей...
210