Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

14 лютага 2015

Шматмоўе: «Вялікае Княства Паэзіі» ў межах Стральцоўскага фэсту

14 лютага ў мінскай галерэі «Ў» адбылося Урачыстае адкрыццё IV Міжнароднага паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова. Яркая падзея – вечарына «Вялікае Княства Паэзіі», у якім узялі ўдзел адмысловыя госці з Літвы, Украіны, прагучалі пераклады з польскай, літоўскай, ідыш.

Імпрэза распачалася невялічкім міжнародным флэшмобам – удзельнікі фэсту, беларускія і замежныя аўтары, па чарзе зачыталі па вершы або па фрагменту прозы Міхася Стральцова, у гонар якога мерапрыемства названае і які нарадзіўся менавіта ў Дзень усіх закаханых.

Дэкламаваліся творы не толькі ў арыгінале, па-беларуску – сюрпрызам сталі Стральцоўскія радкі, зачытаныя на шведскай мове Атэнай Фарухсад, на латышскай мове – Арвісам Вігулсам, па-літоўску – Гінтарасам Граяўскасам.

Атэна Фарухсад

Арвіс Вігулс

Андрэй Хадановіч і Гінтарас Граяўскас

Сяргій Жадан падчас свайго знаходжання ў Мінску пераклаў некалькі вершаў Стральцова на ўкраінскую мову.

Сяргій Жадан

Наталля Кучмель і Наста Кудасава

Свае ўлюбёныя вершы Міхася Стральцова зачыталі Лявон Баршчэўскі, Адам Глобус, Наста Кудасава, Наталля Кучмель, Уладзь Лянкевіч.

Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч прадставіў празаічны абразок спадара Міхася.

Барыс Пятровіч

Партнёрам і ініцыятарам стварэння «Вялікага Княства Паэзіі» з’яўляецца Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Спадар Эвалдас Ігнатавічус

З прывітальным словам выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эвалдас Ігнатавічус, які павіншаваў гледачоў, аўтараў і арганізатараў з паэтычнай акцыяй, з фестывалем унутры фестывалю пад назвай “Вялікае Княства Паэзіі”.

Спадар Эвалдас гаварыў адразу на некалькіх мовах – літоўскай, беларускай, рускай, польскай, англійскай, што адпавядае канцэпцыі гэтай імпрэзы. Бо праект, па словах Спадара Эвалдаса, не мае межаў.

Аўтары з краін-спадчынніц Вялікага Княства Літоўскага і шырэй – Рэчы Паспалітай – дзеляцца ў межах “Вялікага Княства Паэзіі” сваімі культурнымі здабыткамі, узаемнымі перакладамі. Шматмоўнасць – яго асноўная асаблівасць.

Лявон Баршчэўскі

Вядоўца вечара, перакладчык Андрэй Хадановіч супольна з Лявонам Баршчэўскім выступілі з арыгіналамі і перастварэннямі ідышамоўнага пісьменніка Мойшы Кульбака. Такім чынам, да шэрагу моваў, якія гучаць на фестывалі, далучылася мова ідыш.

Андрэй Хадановіч і Сяргій Жадан прадставілі пераклады фрагментаў паэмы Чэслава Мілаша “Дзеці Еўропы” – можна было пачуць польскі арыгінал, а таксама беларускі і ўкраінскі пераклады.

Андрэй Хадановіч і Сяргей Жадан

Літоўская паэтка Гедрэ Казлаўскайтэ выступіла супольна з перакладчыцай Марыйкай Мартысевіч.

Гедрэ Казлаўскайтэ

Марыя Мартысевіч

Гінтарас Граяўскас

Аўтар з Клайпеды Гінтарас Граяўскас прадставіў сваю творчасць разам з Андрэем Хадановічам, які перастварыў яго па-беларуску.

Сольна выступілі ўкраінцы Ірына Баташчук, Сяргій Жадан, Дзмітро Лазуткін.

Украінскія паэты Ірына Баташчук і Юры Мацевашчук

Наста Кудасава

Беларускую праграму забяспечылі Адам Глобус, Наста Кудасава, Наталля Кучмель, Уладзь Лянкевіч.

Адам Глобус

Уладзь Лянкевіч

У зале - нарвежскі паэт Эрлінг Кітэлсэн

На гэтым завяршылася “Вялікае Княства Паэзіі”, але не сам фестываль, які працягнуўся Паэтычным слэмам.

15 лютага, у астатні дзень Фестывалю, чакаюцца Паэтычныя марафоны і Музычны джэм.

Сайт фестывалю http://stralcou-fest.by/

Тэкст: ВТ, фота: ВТ і Алена Казлова, для lit-bel.org

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове
26 чэрвеня 2017

Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове

Чытаць далей...
Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх
23 чэрвеня 2017

Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх

Чытаць далей...
Моцарт беларускай літаратуры
23 чэрвеня 2017

Моцарт беларускай літаратуры

Чытаць далей...
Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!
23 чэрвеня 2017

Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!

Чытаць далей...
387