Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

15 лютага 2015

Крок у авангард сучаснай украінскай паэзіі

На чацвёртым фестывалі паэзіі «Вершы на асфальце» творчая дэлегацыя Украіны ― найвялікшая, багата ў праграме і сумесных беларуска-ўкраінскіх імпрэз. 13 лютага ў Галерэі «Ў» на фестывалі адбыўся творчы вечар выдавецтва «Крок» з удзелам украінскіх і беларускіх аўтараў.

Сваю творчасць прадстаўлялі Дзмітро Лазуткін, Юры Мацевашчук, Алена Сцепаненка, Міхась Баярын і Сяргей Прылуцкі.

Завадатар прыезду цэлай каманды ўкраінскіх пісьменнікаў Юры Завадскі прэзентаваў некалькі кніг свайго выдавецтва. 

Юры Завадскі

Як ён адзначыў у сваёй прамове, яны прэзентавалі літаратуру, “якую раней не выдавалі ва Украіне”. Выдавецтва Юрыя Завадскага, паводле самога паэта, сёння з’яўляецца адной з самых смелых ініцыятыў ва ўсёй культурнай прасторы Украіны. Зусім нядаўна ў выдавецтве акрамя шведскай, фінскай, аўстралійскай, канадскай, новазеландскай і польскай палічак, дзякуючы актыўнаму супрацоўніцтву ўкраінскіх і беларускіх пісьменнкаў і перакладчыкаў, адкрылася і беларуская палічка. 

Сяргей Прылуцкі

Першай кніжкай ва ўласнай беларускай палічцы стаў зборнік вершаў Сяргея Прылуцкага, які з’яўляецца працягам яго празаічных тэкстаў. Як заўважыў Юры Завадскі, зараз яго выдавецтва друкуе беларускіх аўтараў у арыгінале, але ёсць спадзяванні данесці да ўкраінскага чытача беларускую літаратуру ўкраінскай мовай. 

Паэтка з Падляшша Кася Сянкевіч, Юры Завадскі

Надзвычай цікава і эмацыйна прачыталі свае вершы Юры Мацевашчук, Алена Сцепаненка і Дзмітро Лазуткін. Алена Сцепаненка зачаравала публіку сваімі мілагучнымі спевамі, якія разбаўлялі кактэйль украінскай паэзіі. Падтрымаў іх паэтычны марафон беларускі паэт Міхась Баярын. 

Алена Сцепаненка

Міхась Баярын

Юры Мацевашчук

Юры Мацевашчук працягнуў прэзентацыю кніжак сваіх суайчыннікаў і пацвердзіў думку Юрыя Завадскага аб тым, што выдавецтва “Крок” з’яўляецца авангардам сучаснага ўкраінскага мастацтва. Прэзентаваныя аўтары ствараюць паэтычнае выдавецтва, якое найперш стала інтэлектуальнай і мастацкай прасторай для многіх творцаў і толькі потым, па словах Мацевашчука, уласна бізнэсам.

На вечарыне: Жанар Секербаева (Казахстан), Андрэй Хадановіч, Сяргей Прылуцкі

Дзмітро Лазуткін

Беларуская публіка вельмі цёпла сустрэла гасцей з Украіны. Імпрэза “Кроку” плаўна перацякла ў вечарыну Сяргія Жадана.

Фестываль яшчэ не завершыўся! Цалкам праграма тут: http://stralcou-fest.by/ 

KB для lit-bel.org

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!
20 жніўня 2017

Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!

Чытаць далей...
Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»
18 жніўня 2017

Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»

Чытаць далей...
Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык
18 жніўня 2017

Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык

Чытаць далей...
Віншуем Таццяну Барысік!
18 жніўня 2017

Віншуем Таццяну Барысік!

Чытаць далей...
326