Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

16 лютага 2015

Фінальны дзень Стральцоўскага фэсту — паэтычна-музычны марафон. Частка першая (відэа+аўдыё!)

15 лютага ў мінскай галерэі TUT.BY адбыўся завяршальны дзень фестывалю «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова, які запомніўся шматгадзіннымі паэтычнымі чытаннямі на розных мовах, а таксама яскравым музычным джэмам. Але пра ўсё па парадку.

Самае адметнае, што ні гледачы, ні выступоўцы, падобна, зусім не стаміліся чытаць і слухаць паэзію — з першай і да апошняй хвіліны праграмы, да глыбокага вечара, у залі было дастаткова цікаўнай публікі.

Беларускі клімат: «Навязванне». Дзмітры Плакс (Беларусь-Швецыя): тэкст, Ігар Корзун: вязанне

Беларусь, Літва, Латвія, Нарвегія, Швецыя, Украіна былі прадстаўленыя на чацвёртым міжнародным фестывалі, які з’яўляецца фактычна адзіным у нашай краіне, які настолькі шырока і канцэптуальна рэпрэзентуе сучасную еўрапейскую паэзію.

Марафон быў распачаты паэтам і перакладчыкам Дзмітрыем Плаксам (Беларусь-Швецыя), які выступіў у супольным музычным праекце-перфомансе са знакамітым гуртом Drum Ecstasy.

Вашай увазе -- фрагмент гэтага выступу (аўдыё).

Сэт называўся “Навязванне”. Уласна, Ігар Корзун займаўся “вязаннем”, група стварала “шум”, а Дзмітрый чытаў свае тэксты. І візуальна, і музычна, і паэтычна гэты нумар уразіў і пакінуў па сабе пару перавёрнутых глядацкіх крэслаў і раскіданае па сцэне вецце.

Дзмітро Лазуткін (Украіна)

Юры Завадскі (Украіна)

Уладзімер Някляеў

У межах сёлетняга фэсту выступілі некалькі дзясяткаў паэтаў. Найбольш маштабныя чытанні адбыліся якраз у апошні праграмны дзень і былі ўмоўна падзеленыя на дзве часткі.

Калі выступленні ўкраінскіх паэтаў Дзмітрыя Лазуткіна і Юрыя Завадскага былі загадзя заяўленыя ў праграме, то з'яўленне нашага Уладзімера Някляева стала для публікі прыемнай нечаканкай. 

Эрлінг Хітэлсен (Нарвегія) з перакладчыкам Лявонам Баршчэўскім

Нарвежскі паэт Эрлінг Хітэлсен і перакладчык Лявон Баршчэўскі ў межах фестывалю чыталі арыгіналы і пераклады.

Уладзімір Глазаў 

Ярына Дашына

Яўген Бясчасны

Берасцейскі "дэсант" прадставілі паэты Яўген Бясчасны, Уладзімір Глазаў, Ярына Дашына, якія чыталі свае аўтарскія тэксты. 

Дзмітры Кузьмін (Латвія)

Жанар Секербаева (Казахстан)

Выступ рускамоўнага аўтара Дзмітрыя Кузьміна (Латвія) стаўся прыемным сюрпрызам для беларускай чытацкай аўдыторыі. Паэтка, публіцыст, грамадскі дзеяч Жанар Секербаева (Казахстан) прадставіла вершы на рускай мове.

  

Зміцер Вішнёў

Першая частка паэтычнага марафона завяршылася сэтам Змітра Вішнёва.

Тэкст: ВТ, фота і відэа: Алена Казлова, для lit-bel.org

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Расстраляныя літаратары. Платон Галавач, які перад расстрэлам напісаў: «Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас»
20 кастрычніка 2017

Расстраляныя літаратары. Платон Галавач, які перад расстрэлам напісаў: «Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас»

Чытаць далей...
Віншуем Юрку Голуба і Васіля Андрыеўскага з юбілеем!
20 кастрычніка 2017

Віншуем Юрку Голуба і Васіля Андрыеўскага з юбілеем!

Чытаць далей...
«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!
19 кастрычніка 2017

«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!

Чытаць далей...
Пайшоў з жыцця пісьменнік Іван Івашка
19 кастрычніка 2017

Пайшоў з жыцця пісьменнік Іван Івашка

Чытаць далей...
915