Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

16 лютага 2015

Фінал Стральцоўскага фэсту — паэтычны марафон і музычны джэм. Частка другая (фота+відэа+аўдыё!)

Вечарам 15 лютага ў галерэі TUT.BY было шматлюдна і шумна — ішоў чацвёрты, астатні дзень IV Міжнароднага паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова. На закрыцці гледачоў чакаў музычна-паэтычны кактэйль, які многім, калі меркаваць па колькасці наведнікаў, прыйшоўся даспадобы.

Нагадаем: фестываль, які праводзіцца ўжо чацвёрты год, ініцыяваны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і Беларускім ПЭН-цэнтрам пры падтрымцы Шведскага саюза пісьменнікаў, партала TUT.BY, кампаніі Prestigio, пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», Польскага інстытута ў Мінску, Інстытута імя Гётэ ў Мінску, сёлета сабраў некалькі дзясяткаў паэтаў з розных краінаў свету.

Без перабольшання, Стральцоўскі фэст стаў галоўнай літаратурнай падзеяй года, пра што засведчыла цікавасць з боку публікі, унікальная разнастайная праграма з удзелам гасцей з Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Швецыі, Украіны.

За развіццём падзей можна было сачыць на сайтах lit-bel.orgstralcou-fest.by.

Сяргей Балахонаў

Пра тое, як складалася праграма фінальнага дня і прайшла першая частка паэтычнага марафону, быў расповед раней.

Паміж першай і другой часткамі паэтычнага марафону адбылося музычнае выступленне гомельскага пісьменніка і перакладчыка Сяргея Балахонава, які іранічна пераасэнсоўвае і перастварае на беларускую мову папулярныя хіты кшталту "Уладзімірскага астрога" (для большасці будзе больш звыклая назва арыгіналу "Владимирский централ").  

Кася Сянкевіч (Польшча-Беларусь)

Паэтка Кася Сянкевіч, якая прадстаўляла на фестывалі беларусаў Польшчы, прэзентавала мінскай публіцы сваю вершаваную кнігу на беларускай мове "Гарбата з незабудак", што выйшла ў серыі "Кнігарня пісьменніка" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Стась Карпаў

Мікіта Найдзёнаў

Паэты Стась Карпаў і Мікіта Найдзёнаў (апошні, дарэчы, сёлета стаў лаўрэатам прэміі "Залаты апостраф" у намінацыі "Дэбют") прадставілі, калі можна так выказацца, "новую хвалю" маладой беларускамоўнай паэзіі. 

Сяргей Цімафееў і Арвіс Вігулс (Латвія)

Марыя Мартысевіч (Беларусь) і Гедрэ Казлаўскайтэ (Літва)

Гінтарас Граяўскас (Літва)

Творчыя дуэты аўтараў і перакладчыкаў Сяргея Цімафеева і Арвіса Вігулса (Латвія), а таксама літоўскай паэткі Гедрэ Казлаўскайтэ і беларускай перакладчыцы Марыйкі Мартысевіч можна было пабачыць у межах гэтага фестывалю не аднойчы, на розных пляцоўках і ў розных фарматах. Паэт з Клайпеды Гінтарас Граяўскас выступаў як разам з перакладчыкам Андрэем Хадановічам, так і сольна. 

Сабіна Брыло

Таня Светашова

Таня Скарынкіна

Беларускія аўтаркі Сабіна Брыло, Таня Светашова і Таня Скарынкіна прадстаўлялі сучасную рускамоўную паэзію нашай краіны.

Віка Трэнас і гурт Triangle

Дзмітры Строцаў

Завяршэннем сёлетняга Стральцоўскага фэсту стаў музычна-паэтычны джэм з удзелам калектываў Intelligency, TonqiXod, Triangle.

Кожны з гуртоў падрыхтаваў сумесныя выступы з паэтамі Уладзімірам Лянкевічам, Таняй Скарынкінай, Дзмітрыем Строцавым, Вікай Трэнас, Андрэем Хадановічам (Беларусь), Сяргеем Цімафеевым (Латвія), Дзмітро Лазуткіным і Аленай Сцепаненка (Украіна), Сяргеем Прылуцкім (Беларусь-Украіна). 

Хаця музычны джэм зацягнуўся да позняга вечара, тыя, хто вытрымаў шматгадзінны паэтычны марафон і засталіся ў залі, сталі сведкамі выдатных нумароў, у тым ліку імправізацыйных (не ўсе ўдзельнікі працэсу паспелі парэпетаваць).

Напрыклад, вершы Міхася Стральцова, прачытаныя Андрэем Хадановічам пад музыку TonqiXod, набылі надзвычай сучаснае гучанне. А сэт рускамоўнага латвійскага паэта Сяргея Цімафеева супольна з Intelligency быў настолькі гарманічным і медытацыйным, што літаральна зачараваў гледачоў.

Вашай увазе -- аўдыёзапіс паэтычна-музычнага сэта Сяргея Цімафеева (Латвія) і Intelligency (Беларусь).  

На гэтым завяршыўся чатырохдзённы фестываль-2015, арганізатары падзякавалі публіцы за ўвагу, цікавасць і павагу да сучаснай еўрапейскай паэзіі.

Тэкст: ВТ, фота і відэа: Алена Казлова, для lit-bel.org

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Расстраляныя літаратары. Платон Галавач, які перад расстрэлам напісаў: «Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас»
20 кастрычніка 2017

Расстраляныя літаратары. Платон Галавач, які перад расстрэлам напісаў: «Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас»

Чытаць далей...
Віншуем Юрку Голуба і Васіля Андрыеўскага з юбілеем!
20 кастрычніка 2017

Віншуем Юрку Голуба і Васіля Андрыеўскага з юбілеем!

Чытаць далей...
«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!
19 кастрычніка 2017

«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!

Чытаць далей...
Пайшоў з жыцця пісьменнік Іван Івашка
19 кастрычніка 2017

Пайшоў з жыцця пісьменнік Іван Івашка

Чытаць далей...
1161