Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

24 снежня 2015

Новы раман пра Кастуся Каліноўскага

Новы раман пра Кастуся Каліноўскага

У бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» выдавецтва «Кнігазбор» – новы том. Шэсцьдзесят восьмым выпускам серыі сталася кніга Анатоля Бароўскага «Воляй абраны», раман пра паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі.

Гістарычны раман Анатоля Бароўскага працягвае айчынную каліноўскіяну: следам за творамі Аркадзя Куляшова, Уладзіміра Караткевіча, Алеся Якімовіча, Уладзіміра Арлова, Алеся Наварыча, як бачым, з'яўляюцца ўсё новыя і новыя кнігі. Цікавасць да паўстання нядаўна была актывізаваная святкаваннем 150-годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага супраць Расійскай імперыі.

У сваёй кнізе Анатоль Бароўскі засяродзіў сваю ўвагу на каханні кіраўніка паўстання і яго нарачонай Марыі Ямант, якое яны пранеслі праз віхуры і здзекі, вытрымаўшы і перамогшы, выстаяўшы і даказаўшы, што вышэй пачуцця нічога ў свеце не існуе.

Паралельна з гэтай тэмай, як сцвярджае анатацыя да кнігі, «аўтар паспрабаваў разабрацца ў тым, чаму вызвольнаму паўстанню, нават задоўга да пачатку яго, была наканавана параза. І – перамога. Бо імя Каліноўскага і яго духоўны подзвіг застануцца ў памяці нашчадкаў на вякі…».

Анатоль Бароўскі – сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1990 года. Ён аўтар кніг прозы «Каліна пад акном» (1987), «Азірніся ў каханні» (1994), «Чорны бусел – чорны цень» (1997), «Пякельны рай» (2002) і іншых. Выступае таксама як паэт і выдаў кнігу вершаў «Заручуся з бліскавіцай» (2007). Больш за пятнаццаць гадоў узначальваў Анатоль Бароўскі Гомельскую абласную арганізацыю ГА «Таварыства беларускай мовы». Сёння – старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Віншуем ліпеньскіх юбіляраў!
24 ліпеня 2017

Віншуем ліпеньскіх юбіляраў!

Чытаць далей...
Апублікаваны доўгі спіс намінантаў Прэміі Шэрмана
24 ліпеня 2017

Апублікаваны доўгі спіс намінантаў Прэміі Шэрмана

Чытаць далей...
У Менску пройдзе 12 адкрытых лекцый пра беларускіх паэтаў 1930-х
20 ліпеня 2017

У Менску пройдзе 12 адкрытых лекцый пра беларускіх паэтаў 1930-х

Чытаць далей...
Дзве зямлі – дзве песні
20 ліпеня 2017

Дзве зямлі – дзве песні

Чытаць далей...
358