Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

11 лютага 2016

Фестывальны пралог — творчы вечар Ёнатана Барга (фотарэпартаж+відэа)

Увечары 11 лютага ў мінскім бары «Ў» малады ізраільскі паэт Ёнатан Барг сустрэўся з пісьменнікамі і аматарамі літаратуры, каб бліжэй пазнаёміць беларусаў са сваімі вершамі і сваёй краінай. Імпрэза стала пралогам Стральцоўскага фэсту, урачыстае адкрыццё якога адбудзецца 12 лютага.

Перад пачаткам вечарыны Ёнатан Барг і Андрэй Хадановіч дыскутавалі пра пераклады з польскай паэзіі

Вядоўцам стаў Андрэй Хадановіч, перакладаў падчас сустрэчы з іўрыту на беларускую Павал Касцюкевіч.

Злева направа: Андрэй Хадановіч, Ёнатан Барг, Павал Касцюкевіч

Выступае спадарыня Юлія Рачынскі-Співакоў

З прывітальным словам выступіла Часовы Павераны ў справах Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь спадарыня Юлія Рачынскі-Співакоў, якая распавяла, што паэт, празаік і перакладчык Ёнатан Барг падчас свайго візіту ў Беларусь бярэ ўдзел у некалькіх мерапрыемствах, у тым ліку ў Пятым міжнародным паэтычным фестывалі "Вершы на асфальце" памяці Міхася Стральцова і ў Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

Гледачы 

Кнігі Ёнатана Барга

Цягам вечарыны спадар Ёнатан чытаў свае вершы ў арыгінале, распавядаючы перадгісторыі іх узнікнення, а спадар Андрэй агучваў свае перастварэнні гэтых тэкстаў па-беларуску. Ладная частка сустрэчы была прысвечаная адказам на пытанні публікі -- такім чынам паэтычныя чытанні паступова ператварыліся ў інтэлектуальны палілог.

Ёнатан Барг

12 лютага Ёнатан Барг выступіць на Адкрыцці Стральцоўскага фэсту. Цалкам праграму фэсту глядзіце ТУТ

БОЛЬШ ФОТА НА НАШАЙ СТАРОНЦЫ Ў ФЭЙСБУКУ

Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове
26 чэрвеня 2017

Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове

Чытаць далей...
Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх
23 чэрвеня 2017

Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх

Чытаць далей...
Моцарт беларускай літаратуры
23 чэрвеня 2017

Моцарт беларускай літаратуры

Чытаць далей...
Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!
23 чэрвеня 2017

Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!

Чытаць далей...
383