Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

13 лютага 2016

«Забойны аддзел» — Польшча, Украіна, Беларусь

Увечары 12 лютага ў галерэі TUT.BY у Мінску ў межах V Міжнароднага паэтычнага фестывалю памяці Міхася Стральцова адбылася вечарына з удзелам пісьменнікаў Богдана Задуры (Польшча), Аляксандра Ірванца (Украіна), Уладзіміра Арлова і Андрэя Хадановіча (Беларусь).

Злева направа: Андрэй Хадановіч, Богдан Задура, Уладзімір Арлоў, Аляксандр Ірванец 

Нагодай для сустрэчы стаў выхад дзвюх новых паэтычных кніг: перакладной "Труны з Ікеі" Богдана Задуры, якая пабачыла свет у выдавецтве "Логвінаў" пад рэдакцыяй Уладзіміра Арлова, і арыгінальнай -- "Цягнік Чыкага-Токіа" Андрэя Хадановіча.

Вечарына складалася з паэтычных чытанняў на розных мовах, якія чаргаваліся з нязмушанай сяброўскай гутаркай -- прэзентацыя была падобная на сустрэчу даўніх прыяцеляў.

Андрэй Хадановіч і Богдан Задура

Так яно і аказалася: аўтары добра ведаюць адно аднаго, іх звязваюць і досвед супольнай супрацы, перакладу або рэдагавання тэкстаў, і сумесныя выступленні ў розных гарадах і краінах, і тая метафізічная агульнасць, што яднае ўсіх творчых людзей.

Не выпадкова падчас прэзентацыі не спатрэбіўся пераклад: кожны гаварыў на сваёй мове, і ўсе выдатна разумелі і польскую, і ўкраінскую, і беларускую.

Выступае Уладзімір Арлоў

Богдан Задура

Іншая справа -- мастацкія вершаваныя перастварэнні. Прагучалі тэксты з кнігі "Труны з Ікеі" Богдана Задуры як у арыгінале, у аўтарскім выкананні, так і па-беларуску, здзейсненыя Андрэем Хадановічам.

Аляксандр Ірванец

Аляксандр Ірванец атрымаў асаблівую ўвагу публікі, прачытаўшы паэму "Беларусь", у якой паэт выказаў цеплыню і любоў да нас і нашай краіны.

Богдан Задура, Уладзімір Арлоў, Аляксандр Ірванец

Прэзентацыя завяршылася аўтограф-сесіяй.

Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org

Гл. таксама: ПРАГРАМА СТРАЛЬЦОЎСКАГА ФЭСТУ

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Моц слова Францішка Скарыны
15 снежня 2017

Моц слова Францішка Скарыны

Чытаць далей...
Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня
15 снежня 2017

Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня

Чытаць далей...
Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)
15 снежня 2017

Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)

Чытаць далей...
Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова
14 снежня 2017

Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова

Чытаць далей...
813