Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

15 лютага 2016

Апошнія «Звершы» і закрыццё паэтычнай кухні фестываля

14 лютага ў межах V міжнароднага паэтычнага фестываля «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова адбылося чытанне эсперыментальных і мадэрновых вершаў «Турбацыя мас».

Для таго, каб больш поўна зразумець змест гэтага аддзялення фестываля, неабходна пераставіць словы ў яго назве -- "Турбацыя мас", паводле ўкраінскага ўдзельніка Аляксандра (Сашка) Ірванца. У гэтым сэнсе тэмы ў чытаннях найбольш датрымаліся беларуска-ўкраінскі аўтар Сяргей Прылуцкі, а таксама экстравагантны беларускі выступоўца Віктар Лупасін. Апошні не толькі чытаў свае тэксты, але і спяваў, і хадзіў у залю з мікрафонам, як Ала Пугачова ці Сафія Ратару ў 80-х.

Рэфлексійную паэзію чыталі лаўрэатка прэміі "Дэбют" у паэзіі Таццяна Нядбай, сёлетняя слэм-майстарка Дар'я Бялькевіч, а таксама літоўскі паэт Мар'юс Бурокас, які выступіў разам са сваім перакладчыкам на беларускую Андрэем Хадановічам. Слоўную эквілібрыстыку прадставілі слухачам ветэран беларускіх слэмаў і іх неаднаразовы пераможца Віктар Жыбуль, а таксама расейска-нямецкі паэт-авангардыст Сяргей Бірукоў, назву вершаванага цыклю якога "Зверостихи" перакладчык са стажам Андрэй Хадановіч пераклаў на беларускую без адрыву ад мадэрацыі імпрэзы, коратка і трапна -- "Звершы".

Пасля "турбацыі" быў выступ Антона Рудака і гурта "Гарадскі вал", пасля слэм і... ўсё.

Паэтычная кухня фестываля сёлета больш не працуе, прыходзьце ў наступным годзе.

Аляксандр Ірванец (Украіна)

Тацяна Нядбай (Беларусь)

Мар’юс Бурокас (Літва)

Сяргей Бірукоў (Расія/Германія)

Віктар Лупасін

Да выступа Віктара Лупасіна ніхто не застаўся абыякавы.

Дар’я Бялькевіч (Беларусь)

Паэтка і філолаг Анхела Эспіноса

Сяргей Прылуцкі  (Беларусь/ Украіна)

Віктар Жыбуль (Беларусь)

Чытае верш Антон Рудак, выступае гурт "Гарадскі вал". Фота Арыны Радзівончык

Тэкст і фота: Алена Казлова для lit-bel.org

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове
26 чэрвеня 2017

Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове

Чытаць далей...
Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх
23 чэрвеня 2017

Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх

Чытаць далей...
Моцарт беларускай літаратуры
23 чэрвеня 2017

Моцарт беларускай літаратуры

Чытаць далей...
Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!
23 чэрвеня 2017

Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!

Чытаць далей...
410