Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

15 лютага 2016

Пяць сталіцаў паэзіі сустрэліся ў Мінску (фота)

У межах штогадовага міжнароднага фестывалю «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова ў Галерэі TUT.BY сустрэліся паэты з усіх абласных цэнтраў Беларусі.

Мадэратар імпрэзы "Пяць сталіцаў паэзіі" Андрэй Хадановіч падкрэсліў важнасць гэтай сустрэчы: “У той жа Польшчы паэты, якія жывуць не ў Варшаве, абсалютна нічым не адрозніваюцца ад іх сталічных калег”.

Дзмітрый Дзмітрыеў

Хоць Магілёў пачынаецца і не адной з першых літар алфавіту, але распачаў імпрэзу паэт менавіта з гэтага горада. Дзмітрый Дзмітрыеў аказаўся перакананым білінгвістам — ён зачытваў свае як рускамоўныя, так і беларускамоўныя вершы.

Уверсе: Анхела Эспіноса (Беларусь-Іспанія), Андрэй Хадановіч; унізе: выступае Алесь Замкоўскі

Віцебскі рэгіён прадстаўляў паэт-рамантык Алесь Замкоўскі.

Ларыса Раманава

Ларыса Раманава, якая прыехала з Веткі, уразіла прысутных арыгінальнымі прысвячэннямі да ўласных вершаў. Так, яна прачытала твор, які ахвяравала Небу.

Уверсе: Святлана Куль, Уладзімір Глазаў, унізе: Яўген Бясчасны

Берасцеец Яўген Бясчасны, які спяшаўся на выступ пасля пераздачы іспыту ва ўніверсітэце, прадставіў слухачам, па яго словах, “хуліганскія” вершы.

“Паэты адкрываюцца дзякуючы Фэйсбуку”, — заявіў Андрэй Хадановіч. Менавіта там ён заўважыў Святлану Куль з Гародні. Акрамя вершаў, Святлана прачытала яшчэ і ўласную байку.

Уладзімір Глазаў, прадстаўнік паэтычнага Берасця, падзяліўся, што марыць арганізаваць “БрэстФэст” з мясцовымі брэндамі — “Сантай” і “Лікёркай”. Андрэй Хадановіч адгукнуўся на паэзію Уладзіміра наступным чынам: “Нешматлікія нецэнзурныя словы, якія сустракаюцца ў творчасці Уладзіміра Глазава, ніяк не ўплываюць на якасць яго вершаў”.

Крысціна Бандурына

Выпускніца “Школы маладых літаратараў”, гомельская аўтарка Крысціна Бандурына здзівіла ўсіх незвычайнай просьбай — яна папрасіла не пляскаць ёй пасля прачытання твораў.

Анатоль Брусевіч і Наста Шакунова

Анатоль Брусевіч прыехаў з Гародні. Значную частку ўласных вершаў ён прысвяціў сабе: “Усё адно творы ўсіх паэтаў, пейзажныя ці любоўныя, — гэта вершы пра саміх творцаў. Таму я кажу пра гэта прама”, — пажартаваў паэт.

Паэтка з Гомеля Наста Шакунова, аматарка слэму, завяршыла сустрэчу пяці сталіц паэзіі артыстычнай дэкламацыяй сваіх вершаў.

Тэкст і фота: Вікторыя Чаплева, для lit-bel.org

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Расстраляныя літаратары. Платон Галавач, які перад расстрэлам напісаў: «Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас»
20 кастрычніка 2017

Расстраляныя літаратары. Платон Галавач, які перад расстрэлам напісаў: «Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас»

Чытаць далей...
Віншуем Юрку Голуба і Васіля Андрыеўскага з юбілеем!
20 кастрычніка 2017

Віншуем Юрку Голуба і Васіля Андрыеўскага з юбілеем!

Чытаць далей...
«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!
19 кастрычніка 2017

«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!

Чытаць далей...
Пайшоў з жыцця пісьменнік Іван Івашка
19 кастрычніка 2017

Пайшоў з жыцця пісьменнік Іван Івашка

Чытаць далей...
977