Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

15 лютага 2016

«Славацкая палічка» на Стральцоўскім фэсце

Другі дзень Стральцоўскага фэсту быў насычаным і канцэнтраваным. Адной з “міжнародных разыначак” сталася імпрэза двух славацкіх паэтаў Петэра Мілчака і Івана Штрпкі. Сувязь паміж творцамі і аўдыторыяй у “Палеміцы з аптымізмам” наладжвалі перакладчыкі Павел Рааго і Святлана Рогач.

Іван Штрпка і Петэр Мілчак

Уступным словам вечарыну адкрыла мадэратарка імпрэзы Святлана Богуш, якая прадставіла публіцы вядомых славацкіх паэтаў і крыху распавяла пра кнігу паэзіі, укладзеную Петэрам Мілчакам. Сам паэт тут жа ўзяў слова і, пакуль ён наладжваў кантакт з аўдыторыяй, Іван Штрпка аблюбаваў барабаны гурта “TonqiXod”, разам з якімі склаў цалкам арганічную кампазіцыю.

Іван Штрпка за барабанамі

Петэр Мілчак адзначыў, што пра “Анталогію сучаснай славацкай паэзіі” яны распавядалі на адкрыцці фэсту. Але, як вядома, паўтарэнне – наша ўсё, таму госці фестывалю мелі магчымасць яшчэ раз далучыцца да гэтай гісторыі, якая пачалася ажно ў 90-ыя гады ў Лондане, калі спадар Мілчак у брытанскай кнігарні не знайшоў асобнай паліцы славацкіх творцаў. Беларуская мова стала пятай мовай пасля ангельскай, французскай, нямецкай і польскай моў, на якой выйшла “Анталогія сучаснай славацкай паэзіі”. Праект быў здзейснены дзякуючы супрацоўніцтву Петэра Мілчака, выдавецтва “ЛогвінаЎ” і Літаратурнага інфармацыйнага цэнтра.

Пасля гэтага Петэр Мілчак перадаў слова Івану Штпрку і дадаў, што гэты паэт з’яўляецца сапраўды знакавай фігурай для славацкай паэзіі, бо менавіта ён разам з групай іншых славацкіх паэтаў “Самотныя бегуны”, якая ўзнікла ў 60-я гады, змяніў усё аблічча іх літаратуры.

Павел Рааго і Іван Штрпка

Спадар Штрпка пачаў сваё выступленне з таго, што распавёў прысутным пра зараджэнне руху “Самотных бегуноў”. Яно пачалося з двух маніфестаў, надрукаваных у адным з тагачасных вядомых літаратурных часопісаў. У гэтых маніфестах выражалася сутнасць новага кірунку: “Паэты – гэта тыя людзі, якія зробяць тое, чаго не зробіць ніхто іншы”.

Перакладчыца Святлана Рогач

Пасля гэтага публіка мела магчымасць у арыгінале пачуць вершы знакамітага славацкага паэта, а акампанаваў спадару Штрпку перакладчык Павел Рааго. Напрыканцы імпрэзы перакладчыца Святлана Рогач прачытала вершы аўтараў, якіх яна перакладала.

Крысціна Бандурына, тэкст і фота для lit-bel.org

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Моц слова Францішка Скарыны
15 снежня 2017

Моц слова Францішка Скарыны

Чытаць далей...
Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня
15 снежня 2017

Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня

Чытаць далей...
Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)
15 снежня 2017

Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)

Чытаць далей...
Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова
14 снежня 2017

Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова

Чытаць далей...
687