Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

09 сакавіка 2016

Новы «Гарбузік»: цуды свету з жахалкамі і «хадзілкай»!

У выдавецтве «Кнігазбор» пабачыў свет другі выпуск літаратурна-забаўляльнага дзіцячага альманаха «Гарбузік» Бібліятэкі СБП «Кнігарня пісьменніка».

Першы выпуск альманаха выйшаў летась, прамінулай вясной, і стаўся папулярным, сярод іншага, дзякуючы кардоннаму замку, які можна было склеіць уласнаручна.

Сёлета "фішкай" нумару сталася гульня-"хадзілка", гэтак распаўсюджаная сёння ў дзіцячых часопісах і аднак не дужа папулярная ў беларускіх выданнях для дзяцей. Тэма "хадзілкі", намаляванай Дзмітрыем Шылам, адпавядае агульнай задуме выпуску – "цудам свету". Але рэдакцыя альманаха на агульнавядомых спісах цудаў не спынілася: ёсць жа і ў Беларусі свае дзівосы!

Хіба Крыж Ефрасінні Полацкай для беларусаў менш важны за піраміду Хеопса? Ды і архітэктурай адной рэдкалегія таксама задаволіцца не магла. Гэткімі ж цікавымі для чытачоў тэмамі ёсць, напрыклад, звяры і птушкі, міфалагічныя істоты. Яны ж для ўсяго свету агульныя: дзе ёсць дамавік, там знойдзецца месца і для гномаў з іх застольнай песняй аўтарства Дж. Р. Р. Толкіна (і ў перакладзе Андрэя Хадановіча). Дзе маюцца Асілкі і Жар-птушкі, там з'явіцца і зусім нястрашная Лахнэска (створаная пісьменніцай Аленай Масла і мастачкай Вольгай Раманюк). 

“Кожны выпуск "Гарбузіка" ствараецца з улікам дзвюх важных рэчаў: узросту чытача і цікавай для яго тэмы, – распавядае рэдактарка альманаха Вольга Мазурава. – Ад пачатку было ясна, што займальная актуальная чытанка аднолькава патрэбная як дашкалятам, так і малодшым шкалярам. Таму мы чаргуем выпускі: першы "Гарбузік" быў адрасаваны перадусім дзецям дашкольнага веку. Новы выпуск, "Цуды свету", разлічаны ўжо на крыху сталейшых чытачоў, і змест мае адпаведны.

Наступны "Гарбузік" выйдзе зноўку для малятаў. Натуральна, і тэма будзе ўзятая найперш пад іхныя густы ды патрэбы. Пакуль рэдакцыя абірае паміж дзвюма тэмамі наступнага выпуску: "Поры года" ці "Літары ды лічбы". Вядома ж, нам будзе прыемна і важна пачуць галасы нашых чытачоў ды іх бацькоў з гэтай нагоды!”

Як гэта й павялося, альманах выйшаў разнапланавы паводле жанраў, рубрык, характару афармлення. Для выпуску было задзейнічана некалькі дзясяткаў творцаў, у тым ліку і малых чытачоў і чытачак з іх уласнымі літаратурнымі творамі і малюнкамі. 

Другі выпуск альманаха шукайце ў кнігарнях:

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72); кнігарня “Логвінаў” (пр-т Незалежнасці, 37А); “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2); “Веды” (вул. К. Маркса, 36); “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11); “Цэнтральная кнігарня” (пр-т Незалежнасці, 19); “Кніжная шафа” (пр. Дзяржынскага, 9), “Галіяфы” (вул. Старавіленская, 6). А таксама на сайце knihi.by.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
У Менску пройдзе 12 адкрытых лекцый пра беларускіх паэтаў 1930-х
20 ліпеня 2017

У Менску пройдзе 12 адкрытых лекцый пра беларускіх паэтаў 1930-х

Чытаць далей...
Дзве зямлі – дзве песні
20 ліпеня 2017

Дзве зямлі – дзве песні

Чытаць далей...
Страх без нянавісці
19 ліпеня 2017

Страх без нянавісці

Чытаць далей...
«Да 4 мільёнаў беларусаў за мяжой – гэта магутная сіла»: цытаты Сёмага з'езда беларусаў свету
18 ліпеня 2017

«Да 4 мільёнаў беларусаў за мяжой – гэта магутная сіла»: цытаты Сёмага з'езда беларусаў свету

Чытаць далей...
1453