Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

НАВIНЫ

Наталля Арсеннева вяртаецца ў Беларусь
У беларусаў з'явілася прэмія за найлепшую паэтычную кнігу! Чытаць далей...
Каб замяніць савецкія падручнікі: падтрымайма збор сродкаў на выданне «Тэорый літаратуры ХХ стагоддзя»
Студэнты ў беларускіх ВНУ дагэтуль вывучаюць тэорыю літаратуры або паводле савецкіх падручнікаў, або паводле расійскіх ці беларускіх, якія ўсё адно заснаваныя на (пост)савецкіх шаблонах і ідэалагічных штампах. Як вынік, агульная гуманітарная адукацыя ў Беларусі існуе асінхронна з сусветнай гуманістыкай. Чытаць далей...
Семінар: як чытаць, пісаць і размаўляць пра паэзію
Беларускі ПЭН-цэнтр арганізуе літаратурны семінар, які правядзе амерыканска-беларуская паэтка Вальжына Морт. Чытаць далей...
На Бабруйшчыне адзначылі 90-годдзе Алеся Адамовіча (+ВІДЭА)
Ёсць спадзяванне, што працэс стварэння ў Глушы дома-музея нашага знакамітага земляка зрушыцца з мёртвай кропкі. Чытаць далей...
18+. Іспанскія жарсці
Гэты тэкст я хацела пачаць з цытаты Пушкіна. Помніце, пра полымя натхнення, якое трэба вымяраць халоднай алгебрай?.. Піша Наста Грышчук. Чытаць далей...
Выйшла «Літаратурная Беларусь» № 132 — жнівень 2017 (+ПДФ)
У нумары: пераклады з Найдана Вылчава і Тадэвуша Міціньскага, новыя вершы Іны Снарскай і Андрэя Хадановіча, проза Адама Глобуса, Альжбеты Кеда, Лявона Валасюка; эсэ Андрэя Федарэнкі пра Івана Пташнікава. Чытаць далей...
Мары Алеся Адамовіча
3 верасьня 1927 г. нарадзіўся пісьменьнік і грамадзкі дзеяч Алесь Адамовіч. Да 90-гадовага юбілею Беларуская служба Радыё Свабода друкуе эсэ Сяргея Навумчыка. Чытаць далей...
Школа пісьменніка запрашае на дзень адчыненых дзвярэй — 9 верасня
Да сярэдзіны верасня працягнецца прыёмная кампанія на новы навучальны год у Школе маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Каб падрабязней расказаць пра сёлетні набор і навучанне, 9 верасня (субота) у 14.00 Школа адчыніць свае дзверы для ўсіх ахвочых. Мерапрыемства пройдзе ў музеі Петруся Броўкі па адрасе: Мінск, вул. К. Маркса, 30. Чытаць далей...
Мастак Кацярына Дубовік: «Калі проста будзеш чакаць, ніхто не прыйдзе, гэта без варыянтаў»
Кацярына Дубовік нарадзілася ў Мінску ў 1988 годзе. У 2007 годзе скончыла Мінскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў па спецыяльнасці “Дызайн”. У тым жа годзе паступіла ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў на мастацкае аддзяленне, кафедра графікі. Займаецца станковай і кніжнай графікай. Чытаць далей...
Тры колеры жыцця і смерці
«Сваякі», графічны раман па аднайменным творы Васіля Быкава, выпускаўся адмыслова да Дня нараджэння пісьменніка. Але й без гэтай нагоды варта было чакаць падобнае выданне: Васіль Быкаў надзвычай графічны (прынамсі, як на мяне). Піша Наста Грышчук. Чытаць далей...

Афiша

23 верасня
16 лістапада
Наш канал на YouTube
Дзе купіць нашыя кнігі