Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

НАВIНЫ

Бібліятэчка “Дзеяслова” разбурае стэрэатыпы
18 верасня 2008 Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” днямі папоўнілася адразу двумя незвычайнымі кнігамі вершаў. На гэты раз, адступаючы ад “традыцыі” гэтай літаратурнай сэрыі (дагэтуль выйшлі сем кніг выбітных творцаў-мужчын), прыярытэт быў аддадзены паэткам – Галіне Дубянецкай і Тацяне Сапач, яскравым, таленавітым і таямнічым асобам у сучаснай беларускай літаратуры. Чытаць далей...
Андрэй Хадановіч -- прызёр паэтычнага фэстывалю ў Славеніі
09 верасня 2008 3—7 верасьня ў Віленіцы (Славенія) прайшоў 23 міжанародны літаратурны фэстываль. Галоўны прыз фестывалю — Крышталь Віленіцы -- сёлета атрымаў Андрэй Хадановіч. "Цяпер, спадзяюся, кожныя чатыры гады ў алімпійскі год будзе перамагаць беларускі літаратар!" — жартуе паэт. Бо ў 2004-м у Віленіцы перамагла паэтка Вальжына Морт. Чытаць далей...
Першую прэмію "Нефармат" уручаць у лютым 2009 года
03 верасня 2008 У аўторак, 2 верасня, адбылася афіцыйная прэзентацыя новай літаратурнай прэміі Расіі"Нефармат", заснаванай для аўтараў не старэй за 27 гадоў. Доўгі спіс канкурсантаў стане вядомы ў першы тыдзень лістапада, кароткі - у сярэдзіне студзеня наступнага года, імя фіналіста назавуць у лютым. Прэміі прысуджаюцца ў трох намінацыях: паэзія, малая і вялікая проза. Грашовы прыз у кожнай з намінацый складае 70 тысяч рублёў, а галоўны прыз - 115 тысяч. Чытаць далей...
Уладзімер Арлоў папоўніў сваю дыскаграфію
02 верасня 2008 У новай, чацьвертай па ліку, аўдыёкнізе Ўладзімера Арлова – папулярныя гістарычныя апавяданьні, якія адносяць нас у часы Лышчынскага, Вашчылы, Грынявіцкага, Каліноўскага, а таксама аповесьць «Сны імпэратара». Чытаць далей...
“Лаздзіну Пяледа і Вацлаў Ластоўскі: крыўскія міфы і гістарычныя лёсы”
02 верасня 2008 1 верасня завяршыўся літаратурна-гістарычны конкурс “Лаздзіну Пяледа і Вацлаў Ластоўскі: крыўскія міфы і гістарычныя лёсы”, які быў арганізаваны Саюз пісьменьнікаў Літвы сумесна з Еўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам. Чытаць далей...
Рыгор Барадулін: “Нацыястваральная праца за паэтамі застаецца”
29 жніўня 2008 Прамінулае лета для Рыгора Барадуліна было багатым на падзеі. У чэрвені ён быў уганараваны Прэміяй імя Васіля Быкава, якую заснаваў грамадзкі рух “За свабоду”. А ў ліпені том выбраных твораў народнага паэта выйшаў у “клясычнай” сэрыі “Беларускі кнігазбор”. Амаль да апошніх дзён жніўня Рыгор Барадулін знаходзіўся ў роднай Вушачы, а па прыезьдзе ў Менск адказаў на пытаньні Міхася Скоблы ў праграме “Дом літаратара”. Чытаць далей...
Гюнтэр Грасс заблытаў прэсу мемуарамі
25 жніўня 2008 Другая кніга ўспамінаў лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Гюнтэра Грасса, выпушчаная выдавецтвам Steidl Verlag, з'явіцца ў кнігарнях Нямеччыны 29 жніўня 2008 года, паведаміў штотыднёвік Stern. Газета Frankfurter Allgemeine Zeitung, зрэшты, піша, што мемуары ўжо прадаюцца - з 22 жніўня. Журналісты мяркуюць, што выдавецтва нахабна схітрыла і продаж пачаўся на тыдзень раней, каб пазбавіць крытыкаў магчымасці напісаць папярэднія рэцэнзіі. Чытаць далей...
Ушанавалі памяць Ларысы Геніюш
11 жніўня 2008 У Зэльве ўшанавалі памяць знакамітай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Чытаць далей...
"Парадак слоў"
25 ліпеня 2008 Праграма Трэцяга міжнароднага фэстывалю паэзіі "Парадак слоў" 31 ліпеня-3 жніўня ў Менску Чытаць далей...
Дзень памяці Караткевіча
24 ліпеня 2008 25 ліпеня спаўняецца 24 гады з дня сьмерці выдатнага беларускага празаіка, чалавека шырокай і шчырай душы Уладзіміра Караткевіча. Караткевіч –аўтар славутых раманаў «Каласы пад сярпом тваім» (1968), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», аповесцяў «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі» многіх кніг паэзіі, нарысаў, эсэ… Чытаць далей...

Афiша

29 траўня
03 чэрвеня
Фіналісты прэміі «Дэбют» у Полацку
У Музеі беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22).
03 чэрвеня
Дзіцячая пляцоўка на Дні Швецыі ў Мінску
На арт-тэрасе Канцэртнай залы “Верхні горад” (пл. Свободы, 23а).
Наш канал на YouTube
Дзе купіць нашыя кнігі