Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

НАВIНЫ

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ “ПІПІ ДОЎГАЙПАНЧОХІ” НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
10 красавіка 2008 У мастацкай галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сёньня, 10 красавіка, адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Астрыд Ліндгрэн “Піпі Доўгаяпанчоха”. Прэзентацыю ладзяць Аддзяленьне Амбасады Швэцыі ў Менску пры падтрымцы Швэдскага Iнстытуту сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беаларусі. Кніга ў перакладзе Змітра Плакса выдадзена беларускім выдаўцом Зміцерам Коласам. Ілюстрацыі падрыхтавала дацкая мастачка Інгрыд Ванг Нюман. Чытаць далей...
“РУСКАЯ ПРЭМІЯ" НАЗВАЛА ЛАУРЭАТАЎ
10 красавіка 2008 8 красавіка ў Маскве былі ўручаныя ўзнагароды літаратурнага конкурсу "Руская прэмія". Цырымонія традыцыйна прайшла ў Цэнтральным доме літаратараў. Чытаць далей...
“ТЭАТР У СЛОНІМЕ” СЯРГЕЯ ЧЫГРЫНА
08 красавіка 2008 У Дзень тэатра, 27 сакавіка, у слонімскай друкарні пабачыла свет новая кніга Сяргея Чыгрына “Тэатр у Слоніме”. У ёй аўтар даследуе гісторыю тэатральнага мастацтва ў заходнебеларускім горадзе, пачынаючы з часоў Міхала Казіміра Агінскага і да сённяшніх дзён. Чытаць далей...
ФЕСТЫВАЛЬ ПАЭЗІІ МІХАСЯ ЯВАРА
08 красавіка 2008 Прыхільнікі беларускай культуры на Мастоўшчыне вырашылі аднавіць былыя традыцыі штогадовых літаратурных чытанняў, якія цяпер на Гарадзеншчыне цалкам адсутнічаюць, – як і паўсюдна, за рэдкім выключэннем, на Беларусі. Той асобай, якая будзе сімвалам запланаванага літаратурнага фестывалю, стаў заходне-беларускі паэт Міхась Явар. Чытаць далей...
БЕЛА-ЧЫРВОНА-БЕЛАМУ СЦЯГУ – СТАТУС ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
08 красавіка 2008 Міністэрства культуры разглядае зварот грамадскасці аб наданні бела-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Аб гэтым паведаміў у інтэрв’ю БелаПАН старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” Антон Астаповіч. Такім чынам, адзначыў ён, на час разгляду гэты сцяг знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Чытаць далей...
Вечарына памяці Анатоля Сыса ў Празе
07 красавіка 2008 Увечары 4 траўня ў Пражскай кавярні «Сіці» прайшла вечарына памяці беларускага паэта Анатоля Сыса (1959 2005), прымеркаваная да трэціх угодкаў яго смерці. Яе ініцыятарам ды арганізатарам стаў грамадзянін Беларусі і жыхар чэшскай сталіцы Аўген Сідорык. Сабралося зь некалькі дзесяткаў асоб ад двух да сямідзесяці гадоў Чытаць далей...
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ПЕРАКЛАДУ АСТРЫД ЛІНГРЭН
03 красавіка 2008 10 красавіка ў мастацкай галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі - прэзентацыя першага беларускага перакладу сусветнага бестселера Астрыд Ліндгрэн "Піпі Доўгаяпанчоха". Яе прадставіць дачка пісьменніцы Карын Нюман. Чытаць далей...
НАТХНЁНАЯ ВІЛЕЙКА
03 красавіка 2008 30 сакавіка ў Палацы культуры горада Вілейка адбылася сустрэча старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Алеся Пашкевіча ды паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Сяргея Законнікава з сябрамі раённага літаратурнага аб’яднання імя Адама Гурыновіча “Натхненне”. Сябрыну папоўнілі сябры Маладэчанскага літаратурна-краязнаўчага таварыства “Агмень”. Нядзельная сустрэча адбылася ў межах акцыі “Будзьма разам!”, якую праводзіць СБП і “Літаратурная Беларусь”. Чытаць далей...
МІЖНАРОДНАЯ ПРЭМІЯ – У БЕЛАРУСКАЙ ПАЭТЭСЫ
03 красавіка 2008 Вядомая паэтэса, перакладчыца, старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Ніна Мацяш уганаравана прэстыжнай Міжнароднай літаратурнай прэміяй Украіны імя Рыгора Скаварады. Чытаць далей...
КОНКУРС НА ДЗІЎНУЮ НАЗВУ
25 сакавіка 2008 У Вялікабрытаніі часопіс “The Bookseller” працягнуў штогадовы конкурс на самую дзіўную назву кнігі. У скарочаныі спісе – шэсць намінантаў. На сайце часопіса можна прагаласаваць за свайго “фаварыта”. Чытаць далей...

Афiша

23 жніўня
100-годдзе з дня нараджэння Пімена Панчанкі і Янкі Брыля
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае.
Наш канал на YouTube
Дзе купіць нашыя кнігі