Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

НАВIНЫ

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ПЕРАКЛАДУ АСТРЫД ЛІНГРЭН
03 красавіка 2008 10 красавіка ў мастацкай галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі - прэзентацыя першага беларускага перакладу сусветнага бестселера Астрыд Ліндгрэн "Піпі Доўгаяпанчоха". Яе прадставіць дачка пісьменніцы Карын Нюман. Чытаць далей...
НАТХНЁНАЯ ВІЛЕЙКА
03 красавіка 2008 30 сакавіка ў Палацы культуры горада Вілейка адбылася сустрэча старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Алеся Пашкевіча ды паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Сяргея Законнікава з сябрамі раённага літаратурнага аб’яднання імя Адама Гурыновіча “Натхненне”. Сябрыну папоўнілі сябры Маладэчанскага літаратурна-краязнаўчага таварыства “Агмень”. Нядзельная сустрэча адбылася ў межах акцыі “Будзьма разам!”, якую праводзіць СБП і “Літаратурная Беларусь”. Чытаць далей...
МІЖНАРОДНАЯ ПРЭМІЯ – У БЕЛАРУСКАЙ ПАЭТЭСЫ
03 красавіка 2008 Вядомая паэтэса, перакладчыца, старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Ніна Мацяш уганаравана прэстыжнай Міжнароднай літаратурнай прэміяй Украіны імя Рыгора Скаварады. Чытаць далей...
КОНКУРС НА ДЗІЎНУЮ НАЗВУ
25 сакавіка 2008 У Вялікабрытаніі часопіс “The Bookseller” працягнуў штогадовы конкурс на самую дзіўную назву кнігі. У скарочаныі спісе – шэсць намінантаў. На сайце часопіса можна прагаласаваць за свайго “фаварыта”. Чытаць далей...
ЯЎГЕНІЙ ЕЎТУШЭНКА І МАДЭЛЬ АД КДБ
25 сакавіка 2008 Рускі паэт Яўгеній Еўтушэнка распавёў на старонках La Stampa аб тым, як за ім сачылі, каб ён не скончыў жыццё самагубствам. Як прызнаўся паэт, штораз, калі ён трапляў у няміласць, з’яўляліся чуткі аб тым, што ён здзейсніў самазабойства. Так адбылося і ў 1963 годзе, калі на старонках савецкіх газет можна было прачытаць вялікую колькасць негатыўных адзнак яго творчасці. Чытаць далей...
“ШВЕДСКАЯ” ДЗЕСЯТКА
25 сакавіка 2008 Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня Саюз шведскіх пісьменнікаў апублікаваў спіс з дзесяці важных кніг, напісаных жанчынамі-пісьменніцамі. Чытаць далей...
СТАГОДДЗЕ... БЕЗ ПЯЦІ ХВІЛІН
25 сакавіка 2008 13 сакавіка споўнілася 95 гадоў поэту і драматургу Сяргею Міхалкову, аўтару знакамітага “Дзядзі Сцёпы-міліцыянера”. Чытаць далей...
“НОВАЯ ЗЯМЛЯ” Ў КІЕВЕ
25 сакавіка 2008 Напрыканцы мінулага месяца ў вестыбюлі кіеўскага Дома пісьменніка, што знаходзіцца ў некалькіх кроках ад знакамітага Хрэшчатыка і Адміністрацыі прэзідэнта, красавалася абвестка наступнага зместу: «Національна спілка письменників Украïни (Банкова, 2). “Мой родны кут, як ты мне мілы...” – П Р Е З Е Н Т А Ц І Я КНІГІ ПЕРЕКЛАДУ ПОЕМІ Я К У Б А К О Л А С А “Нова земля” – кращого твору білоруськоï епічноï поезіï ХХ століття (видавництво “Украïнський письменник”). Чытаць далей...
ПОМНІК КУПАЛУ І КОЛАСУ Ў ВАРШАВЕ?
25 сакавіка 2008 У пасольстве Беларусi ў Польшчы адбылася сустрэча пасла Паўла Латушкi з членамi грамадскага камiтэта пабудовы ў Варшаве помнiка Янку Купалу i Якубу Коласу. Чытаць далей...
НЕЗАЛЕЖНЫЯ ВЫСТУПЫ
25 сакавіка 2008 Сакавік быў актыўным месяцам па пісьменніцкіх і бардаўскіх выступах. Амаль усе яны – калі ладзіліся незалежна ад адукацыйна-ідэалагічных структур – праводзіліся пад знакам сакавіцкай вясны і абвешчанай 90 гадоў таму незалежнасці БНР. Ці не найбольш мястэчак і гарадоў наведаў са сваёй сяброўкай-гітарай Зміцер Бартосік. Чытаць далей...

Афiша

25 кастрычніка
Тумас Транстромер у Віцебску
У Віцебскай абласной бібліятэцы (вул Леніна, 8а)
25 кастрычніка
Сустрэчы з удзельнікамi шорт-ліста прэміі Гедройца
З 11 па 25 кастрычніка ў кнігарні «Логвінаў» (РАСКЛАД).
26 кастрычніка
30 кастрычніка
Расстраляная літаратура
У Галерэі TUT.BY (Мінск, праспект Дзяржынскага, 57, ст.м. "Міхалова").
Наш канал на YouTube