Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

20 сакавіка 2017

Абвешчаны лонг-ліст прэміі Стагановічаў у галіне нон-фікшн

Журы Літаратурнай прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў вызначыла пятнаццаць кніг, якія прэтэндуюць на галоўную ўзнагароду ў галіне нон-фікшн.

У лонг-ліст увайшлі наступныя кнігі:

1. Бартосік Зміцер. Быў у пана верабейка гаварушчы… Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016.

2. Бахарэвіч, Альгерд. Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2016.

3. Дыярыушы XVII стагоддзя (1594-- 1707 гады). / Укл., пераклад А.У. Бразгуноў. Мінск: Беларуская навука, 2016.

4. Запруднік Янка. Па гарачых слядах мінуўшчыны: Мае лісты 1952—1959 гг. Мінск: Лімарыус, 2015.

5. Каліноўскі Валер. Пані Эльжбета: Гісторыя адной прыязьні. Смаленск: Інбелкульт, 2016.

6. Кіпель Вітаўт. Жыць і дзеіць. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2015.

7. Міхась Кукабака. Мінск, 2016.

8. Міцкевіч Наталля. Доўгая дарога ад дома Янкі Маўра да дома Якуба Коласа. Мінск: Звязда, 2016.

9. Перадусім Беларусь: Згадваючы Генадзя Бураўкіна: гутаркі, успаміны, эсэ, дзённікі, прысвячэнні. Укл. С. Шапрана. Смаленск: Інбелкульт, 2016.

10. Сачанка Барыс. Пад сузор’ем сярпа і молата. Мінск: Кнігазбор, 2016.

11. Скобла Міхась. Саркафагі страху: прознае. – Мінск: Кнігазбор, 2016.

12. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. Уклад. А. Каўкі і М. Скоблы; прадм. А. Каўкі; камент. М. Скоблы. – Мінск: Лімарыус, 2016.

13. Ціхановіч Яўген. Партрэт стагоддзя. Прадм., падрыхт. тэксту, камент. Сяргей Харэўскі. Мінск: Лімарыус, 2015.

14. Чарнякевіч Ціхан. Вандроўнік: Кніга пра Уладзіміра Някляева. Мінск: Лімарыус, 2016.

15. Чыгрын Сяргей. На радзіме Ігната Дварчаніна: з краязнаўчых вандровак па Дзятлаўшчыне. Мінск: Кнігазбор, 2016.

Пераможцаў конкурсу вызначыць кампетэнтнае журы: літаратуразнаўца, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук Ірына Багдановіч; старшыня секцыі непрыдуманай літаратуры ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў, сябра Управы ЗБС “Бацькаўшчына”, галоўны рэдактар альманаха “Запісы БІНіМ”, кандыдат гістарычных навук Наталля Гардзіенка; сябра Управы ЗБС “Бацькаўшчына” Валер Герасімаў; сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль; Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка; пісьменнік, перакладчык, выдавец, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру Уладзімір Сіўчыкаў; дырэктар выдавецтва “Лімарыус” Марына Шыбко.

Кароткі спіс Прэміі з 7 пазіцый будзе абвешчаны пры канцы сакавіка.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

прэміі, Прэмія Стагановічаў, нон-фікшн

Каментары

Афiша

19 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак
У мінскай Галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх; ст. м. Міхалова).
19 лістапада
Літаратурны фестываль «Знак роўнасці» пройдзе ў Мінску (ПРАГРАМА)
17, 18, 19 лістапада ў Галерэі ТУТ.бай (пр-т. Дзяржынскага, 57). Уваход ВОЛЬНЫ
20 лістапада
Лекцыя Віктара Марціновіча пра Джуліяна Барнса
У прасторы Space (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16А).
21 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
У мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка).
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)
18 лістапада 2017

Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада
16 лістапада 2017

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада

Чытаць далей...
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак
16 лістапада 2017

Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак

Чытаць далей...
Новая кніга Віктара Карамазава — соты выпуск
15 лістапада 2017

Новая кніга Віктара Карамазава — соты выпуск "Кнігарні пісьменніка"!

Чытаць далей...
751