Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

13 студзеня 2017

Абвешчаны прыём прац на літаратурны конкурс «Экслібрыс» імя Францішка Скарыны

13 студзеня 2017 года ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета мае імя Францішка Скарыны, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і прысвечаны мастацкаму перакладу на беларускую мову.

Да ўдзелу запрашаюцца аўтары ва ўзросце да 35 гадоў, якія перакладаюць паэзію, прозу або эсэістыку з любой мовы на беларускую. Тэматыка твораў — любая. Прымаюцца пераклады, якія нідзе не друкаваліся раней.   

Аб’ём: да 1 аўтарскага аркуша (40 тыс. знакаў з прабеламі для прозы і эсэістыкі; 700 радкоў для паэзіі).

Журы конкурсу: Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзімір Папковіч, Алена Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце .doc да 15 ліпеня 2017 года на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”.

У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.

Па выніках конкурсу мяркуюцца публікацыі ў часопісе “Дзеяслоў”, газеце “Літаратурная Беларусь”, а таксама выданне кнігі з перакладамі пераможцаў пры ўмове наяўнасці аўтарскага права.

За ходам конкурсу сачыце на сайце http://lit-bel.org/.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

конкурсы, пераклады, аўтарскае права, Экслібрыс

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Хто чытае Нурдквіста па-беларуску? Знаёмімся з аматарамі прыгод Пэтсана і Фіндуса
27 траўня 2017

Хто чытае Нурдквіста па-беларуску? Знаёмімся з аматарамі прыгод Пэтсана і Фіндуса

Чытаць далей...
«Пад Зоркай Максіма»: у Гомелі ўшанавалі памяць Багдановіча
26 траўня 2017

«Пад Зоркай Максіма»: у Гомелі ўшанавалі памяць Багдановіча

Чытаць далей...
Багдановіч: сто гадоў памяці (+фота)
25 траўня 2017

Багдановіч: сто гадоў памяці (+фота)

Чытаць далей...
Творчасць шведскага паэта-набеліста Тумаса Транстромера ў рамках Тыдня Швецыі ў Мінску
25 траўня 2017

Творчасць шведскага паэта-набеліста Тумаса Транстромера ў рамках Тыдня Швецыі ў Мінску

Чытаць далей...
1745