Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

11 красавіка 2017

Аматары шахмат сустрэліся ў Мінску

9 красавіка госцем офіса СБП быў вядомы музыка і кампазітар Дзмітрый Вітальевіч Лыбін. Таксама ён – шахматны аналітык, удзельнік чэмпіянатаў Еўропы і свету ў гульні па перапісцы, гросмайстар ІКЧФ (і аўтар гімна гэтай сусветнай арганізацыі). Паспяхова займаецца трэнерскай і судзейскай працай.

Па просьбе шахматыстаў-літаратараў Д. Лыбін прачытаў ім невялікую лекцыю з гісторыі шахмат і даў сеанс адначасовай гульні на шасці дошках, які доўжыўся звыш трох гадзін. На жаль, ніхто не здолеў адолець гросмайстра, дый нават дабіцца нічыёй. Найбольш упарта супраціўляліся чэмпіёнка Саюза Людміла Паўлікава-Хейдарава, шматразовы чэмпіён Васіль Жуковіч.

Пасля сеансу паэты і кампазітар па-таварыску абмяркоўвалі, сярод іншага, творчыя праблемы. Госць выказаў удзячнасць за прыём, уручыў сувенір свайму найбольш дасведчанаму суперніку, высока ацаніўшы ягоную гульню, і атрымаў набор кніг ад кіраўніцтва СБП. У планах – матч па шахматах паміж літаратарамі і музыкамі.

 
В. Р.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

шахматны турнір

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава
23 красавіка 2018

Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава

Чытаць далей...
У траўні ў Мінску пройдзе першы фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»
23 красавіка 2018

У траўні ў Мінску пройдзе першы фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»

Чытаць далей...
«Не як так» — новая кніга Алеся Камоцкага
23 красавіка 2018

«Не як так» — новая кніга Алеся Камоцкага

Чытаць далей...
Новую «Жырандолю» прэзентавалі ў Берасці
23 красавіка 2018

Новую «Жырандолю» прэзентавалі ў Берасці

Чытаць далей...
764