Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

09 сакавіка 2017

Чатыры кнігі самыя папулярныя ў народным галасаванні за «Кнігу года»

У народным галасаванні за «Кнігу года» наперадзе ўпэўнена ідзе «Радзіва Прудок» — дзённік пераехаўшага, Андруся Горвата. Горват на тры сотні галасоў адарваўся ад магніфіцэнтнай «Айчыны ад Рагнеды да Касцюшкі» Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава.

За трэцяе месца нос у нос змагаюцца хорар Уладзіміра Садоўскага «1813» і хіпстарскае «Возера радасці» Віктара Марціновіча. Пакуль Садоўскі на 8 галасоў апераджае.

На прэмію ПЭН-цэнтра «Кніга году» літаратары вылучылі 48 кніг, сярод іх было абрана 15, якія згадваліся найчасцей. Кнігі на прэмію намінавалі толькі пісьменнікі, з іх складу і было ўтворана журы. У той жа час на старонцы kniha.of.by кожны чытач можа стаць удзельнікам народнага журы і прасунуць у топ рэйтынгу свайго любімага аўтара.

Чытацкае галасаванне створана ў дадатак да афіцыйнага і рэйтынг мае сімвалічнае значэнне, але да яго можа спрычыніцца кожны неабыякавы.

На сайце раз у суткі можна прагаласаваць за любыя тры кнігі з пятнаццаці. Вынікі галасавання журы ПЭН-цэнтра будуць вядомы ўжо 10 сакавіка. Свабоднае галасаванне на старонцы kniha.of.by працягнецца да 16:00 10 сакавіка. Пераможца народнага галасавання атрымае прыз чытацкіх сімпатыяў, які будзе агучаны ПЭН-цэнтрам.

СГ, Наша Ніва

прэміі, кнігі

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Сённяшні госць клуба Алексіевіч — Уладзімір Сарокін
29 траўня 2017

Сённяшні госць клуба Алексіевіч — Уладзімір Сарокін

Чытаць далей...
Пад Магілёвам адкрылі памятны знак Максіму Багдановічу
29 траўня 2017

Пад Магілёвам адкрылі памятны знак Максіму Багдановічу

Чытаць далей...
«Стары і новы псіхалагізм у літаратуры»: ад Талстога да Уліцкай
27 траўня 2017

«Стары і новы псіхалагізм у літаратуры»: ад Талстога да Уліцкай

Чытаць далей...
Хто чытае Нурдквіста па-беларуску? Знаёмімся з аматарамі прыгод Пэтсана і Фіндуса
27 траўня 2017

Хто чытае Нурдквіста па-беларуску? Знаёмімся з аматарамі прыгод Пэтсана і Фіндуса

Чытаць далей...
334