Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

11 красавіка 2017

Ці змяніўся вобраз сучаснай беларускай літаратуры?

Кампанія velcom праводзіць апытанне ў межах MOVABOX.

У 2016 годзе, правёўшы апытанне ў інтэрнэце на тэму “Ці ёсць твар у сучаснай беларускай літаратуры?”, кампанія velcom высветліла цікавую інфармацыю. Тады 22% апытаных палічылі, што галоўны герой сучаснай беларускай літаратуры – беларус, 20% – звычайны чалавек, 15% – вясковы жыхар, 5% – партызан і г.д.

apytanka_velcom

Напрыканцы прошлага года кампанія velcom запусціла праект MOVABOX, адна з задач якога – змяніць успрыманне сучаснай беларускай літаратуры. За паўгады, што цягнецца праект, арганізаторы пазнаёмілі ўдзельнікаў з чатырма аўтарамі і іх творамі. Незвычайнасць знаёмства заключалася ў тым, што чытачам прапаноўвалася па-іншаму зірнуць на кнігу, адчуць яе ў 3D-фармаце. Прайшоўшы тэст на сайце movabox.by і пакінуўшы свае кантакты, можно было прыняць удзел у розыгрышы незвычайнай скрыні з артэфактамі – прадметамі, якія важны для герояў кнігі і якія дапамагаюць лепш яе адчуць. Такім чынам арганізатары хацелі прадэманстраваць, што сучасная беларуская літаратура разнастайная і цікавая шырокаму колу чытачоў.

Праз паўгода velcom ладзіць новае апытанне сярод удзельнікаў праекта і ўсіх жадаючых падзяліцца сваім меркаваннем наконт вобразу счаснай літаратуры. Вынікі будуць прэзентаваны на фінальнай прэс-канферэнцыі MOVABOX напрыканцы красавіка, дзе стане вядома, ці змянілася ўяўленне аудыторыі аб сучасных беларускіх аўтарах і іх творах. Наогул за 6 месяцаў праекта ў ім прынялі ўдзел больш за 56 000 чалавек.

Адна з мэтаў сацыяльна-адукацыйны праекта MOVABOX – прадэманстраваць, што беларускія аўтары ствараюць актуальныя, захапляльныя, глыбокія творы, цікавыя розным чытачам. Аўтарамі-ўдзельнікамі праекта сталі Людміла Рублеўская з кнігай «Авантуры студыёзуса Вырвіча», Альгерд Бахарэвіч з раманам «Дзеці Аліндаркі», Віктар Жыбуль са зборнікам вершаў «Дзяцел і дупло» і Андрусь Горват з дзённікам «Радзіва «Прудок».

budzma.by

апытанні, даследаванні

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Сённяшні госць клуба Алексіевіч — Уладзімір Сарокін
29 траўня 2017

Сённяшні госць клуба Алексіевіч — Уладзімір Сарокін

Чытаць далей...
Пад Магілёвам адкрылі памятны знак Максіму Багдановічу
29 траўня 2017

Пад Магілёвам адкрылі памятны знак Максіму Багдановічу

Чытаць далей...
«Стары і новы псіхалагізм у літаратуры»: ад Талстога да Уліцкай
27 траўня 2017

«Стары і новы псіхалагізм у літаратуры»: ад Талстога да Уліцкай

Чытаць далей...
Хто чытае Нурдквіста па-беларуску? Знаёмімся з аматарамі прыгод Пэтсана і Фіндуса
27 траўня 2017

Хто чытае Нурдквіста па-беларуску? Знаёмімся з аматарамі прыгод Пэтсана і Фіндуса

Чытаць далей...
374