Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

28 кастрычніка 2016

«Дзеяслоў» № 84 — вершы Законнікава, проза Бабкова, пераклады з Бадлера і Кульбака

У нумары — сучасная беларуская паэзія, «Віленскія казкі» Адама Глобуса, пачатак рамана Валерыя Казакова «Чорны кот», штрыхі да творчага партрэта рэпрэсаванага паэта 1930-х гадоў Змітра Віталіна ад даследчыка Віктара Жыбуля і многае іншае.

Паэзія ў нумары прадстаўленая, акрамя ўжо згаданай нізкі Сяргея Законнікава, творамі Міхася Скоблы, Леаніда Дранько-Майсюка, Аксаны Данільчык, Усевалада Сцебуракі і Кацярыны Сянкевіч.

Асобнай увагі вартыя пераклады: чытачоў “Дзеяслова” парадуюць проза Масея Кульбака ў перастварэнні Вольфа Рубінчыка, паэзія Шарля Бадлера і Таццяны Якавенка, агучаныя па-беларуску адпаведна Андрэем Хадановічам і Людмілай Паўлікавай-Хейдаравай.

З апавяданнем дэбютуе Вольга Мікалайчык, Ігар Бабкоў публікуе аповесць “Эва Дамініка: лінія фронту”, а Алесь Емяльянаў-Шыловіч — россып мініяцюр “Вокны”.

Эпісталярый — з электроннага ліставання Тацяны Сапач (заканчэнне), запісы Міколы Гіля (успаміны колішняга рэдактара  “ЛіМ”а), эсэ Сяргея Чыгрына і Анатоля Астапенкі.

Крытыка — Леанід Галубовіч пра Марыю Вайцяшонак і Уладзімір Сівіцкі пра Алену Ігнацюк.

Завяршаецца нумар традыцыйным аглядам кніжных навінак.

 

    

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Дзеяслоў, агляды

Каментары

Афiша

19 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак
У мінскай Галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх; ст. м. Міхалова).
19 лістапада
Літаратурны фестываль «Знак роўнасці» пройдзе ў Мінску (ПРАГРАМА)
17, 18, 19 лістапада ў Галерэі ТУТ.бай (пр-т. Дзяржынскага, 57). Уваход ВОЛЬНЫ
20 лістапада
Лекцыя Віктара Марціновіча пра Джуліяна Барнса
У прасторы Space (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16А).
21 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
У мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка).
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада
16 лістапада 2017

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада

Чытаць далей...
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак
16 лістапада 2017

Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак

Чытаць далей...
Новая кніга Віктара Карамазава — соты выпуск
15 лістапада 2017

Новая кніга Віктара Карамазава — соты выпуск "Кнігарні пісьменніка"!

Чытаць далей...
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
15 лістапада 2017

Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)

Чытаць далей...
1262