Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

22 снежня 2016

«Дзеяслоў» № 85 — вершы Уладзіміра Арлова, п’еса Вольгі Гапеевай і творы пераможцаў конкурсу «Экслібрыс»

Перадкалядны нумар парадуе чытачоў як навінкамі мастацкай літаратуры, так і тэкстамі нон-фікшн (публіцыстыка, эсэістыка, літаратуразнаўства, падарожныя нататкі).

Паэзія ў часопісе прадстаўленая, акрамя вышэй згаданага, творамі Анатоля Зэкава, Віктара Слінкі, Волі Чайкоўскай, Міколы Кандратава, Андрэя Козела.

Проза — працягам нізкі апавяданняў Віктара Казько, заканчэннем рамана Валерыя Казакова, апавяданнем Анатоля Бутэвіча, “Віленскімі казкамі” Адама Глобуса і фрагментам з рамана Анатоля Бароўскага.

Макс Шчур пераклаў для “Дзеяслова” казку для тэатра на матывы расейскага фальклору Леаніда Філатава.

Да 130-годдзя Змітрака Бядулі апублікаваны матэрыял Станіслава Рудовіча, Кастусь Цвірка прэзентуе аўдыторыі мемуары са сваёй новай кнігі.

Да юбілею Алеся Каско ягоны зямляк Васіль Дэбіш прадставіў творчы партрэт пісьменніка. Васіль Дранько-Майсюк выступіў з эсэ “Пякельная рэчаіснасць Барыса Сачанкі”, з артыкулам выступае Васіль Жуковіч.

Тэма літаратурных падарожжаў раскрываецца ў гутарцы Аляксандра Тамковіча з кіраўніцай Балтыйскага цэнтра пісьменнікаў Аленай Пастэрнак і ў травелогу Веры Лойка “Шведскія канікулы”.

Леанід Галубовіч публікуе рэцэнзію на кнігу Хрысціны Лялько.

Нумар завяршаецца традыцыйным аглядам новых выданняў.  

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Дзеяслоў, агляды

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Уладзімір Някляеў выйшаў на волю пасля сямі сутак арышту
22 верасня 2017

Уладзімір Някляеў выйшаў на волю пасля сямі сутак арышту

Чытаць далей...
«Задаючы палітычны апазіцыйны аспект, мы вельмі звужаем сутнасць літаратуры як такой, адсякаем іншыя важныя сэнсы»
22 верасня 2017

«Задаючы палітычны апазіцыйны аспект, мы вельмі звужаем сутнасць літаратуры як такой, адсякаем іншыя важныя сэнсы»

Чытаць далей...
Танцы ў чаравічках
22 верасня 2017

Танцы ў чаравічках

Чытаць далей...
Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» — 27 верасня
21 верасня 2017

Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» — 27 верасня

Чытаць далей...
571