Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

11 сакавіка 2017

Кніга году – «Маё невымаўля» Насты Кудасавай

10 сакавіка ў офісе Беларускага ПЭН-цэнтра ў прысутнасці сябраў журы былі абвешчаныя вынікі прэміі. “Кнігай году” зрабіўся паэтычны зборнік “Маё невымаўля” Насты Кудасавай, які выйшаў у серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ганарымся і віншуем!

За яе кнігу прагаласаваў 21 сябар журы. Пераможца атрымае прыз у памеры 1000 еўра ў эквіваленце па курсе Нацбанка. Агулам на перамогу прэтэндавалі 48 выданняў.

Сёлета ў журы ўвайшоў 81 чалавек, інфармацыю пра галасаванне кожнага з іх глядзіце на старонцы прэміі kniha.by. У журы прэміі маглі ўвайсці літаратары і літаратаркі, якія выдалі мастацкую, нон-фікшн альбо перакладную кнігу цягам апошніх 7 гадоў.

Прэмія “Кніга году” заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2015 годзе. Папярэднія пераможцы: Альгерд Бахарэвіч з кнігай “Дзеці Аліндаркі”, Антон Рудак з кнігай “Верхні горад”, Вольга Гапеева з кнігай “Сумны суп” і Людміла Рублеўская з кнігай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”, Андрэй Хадановіч з кнігай “Нататкі таткі”.

 

Паводле прэс-рэлізу

прэміі, паэзія

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
19 студзеня 2018

«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны
17 студзеня 2018

У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны

Чытаць далей...
Віншуем Ірыну Жарнасек!
17 студзеня 2018

Віншуем Ірыну Жарнасек!

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
17 студзеня 2018

«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
667