Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

31 кастрычніка 2016

Новая Прэмія імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў

У красавіку 2015 года была ўпершыню ўручаная Прэмія імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў у галіне непрыдуманай літаратуры. Цяпер абвяшчаецца другі сезон гэтай прэміі.

Партнёрамі ў арганізацыі конкурсу і ўручэнні прэміі выступаюць: Беларускі інстытут навукі і мастацтва, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, выдавецтва “Лімарыус”.

Прэмія мае быць уручана ў 2017 годзе за кнігі, надрукаваныя ў Беларусі на беларускай мове ў перыяд 2015—2016 гадоў. 

 

На прэмію могуць быць вылучаны кнігі, напісаныя ў галіне непрыдуманай літаратуры (non-fiction) наступных жанраў:

-          Мемуары, успаміны, дзённікі, эпісталярная спадчына (не толькі ўласныя, але і публікацыі чужых)

-          Біяграфіі

-          Травелогі (падарожныя нататкі)

-          Дакументальная проза

 

Трох пераможцаў конкурсу вызначыць кампетэнтнае журы ў складзе:

-          Літаратуразнаўца, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук Ірына Багдановіч;

-          Старшыня секцыі непрыдуманай літаратуры ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў, сябра Управы ЗБС “Бацькаўшчына”, галоўны рэдактар альманаха “Запісы БІНіМ”, кандыдат гістарычных навук Наталля Гардзіенка;

-          Сябра Управы ЗБС “Бацькаўшчына”, загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь Валер Герасімаў;

-          Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль;

-          Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка;

-          Пісьменнік, перакладчык, выдавец, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру Уладзімір Сіўчыкаў;

-          Дырэктар выдавецтва “Лімарыус” Марына Шыбко.

 

Прэмія будзе падзеленая паміж трыма пераможцамі, кожны з якіх атрымае таксама дыплом і памятны медаль.

Правам намінавання на прэмію імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў валодаюць як аўтары ці выдаўцы, так і члены журы конкурсу.

Пры вылучэнні кнігі на прэмію трэба да 31 студзеня 2017 г. перадаць у аргкамітэт папяровы і/ці электронны варыянт тэксту. Папяровыя выданні трэба прадстаўляць у Саюз беларускіх пісьменнікаў па адрасе: 220012, Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31–906. Электронныя версіі выданняў можна дасылаць на адрас: sbp@lit-bel.org. Пры перадачы ці дасылцы кніг на прэмію трэба рабіць адмысловую пазнаку “Прэмія А. і М. Стагановічаў”.

 

Тэлефон для даведак: 8 (017) 200-80-91.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

прэміі, кнігі, Прэмія Стагановічаў, нон-фікшн

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Уладзімір Някляеў выйшаў на волю пасля сямі сутак арышту
22 верасня 2017

Уладзімір Някляеў выйшаў на волю пасля сямі сутак арышту

Чытаць далей...
«Задаючы палітычны апазіцыйны аспект, мы вельмі звужаем сутнасць літаратуры як такой, адсякаем іншыя важныя сэнсы»
22 верасня 2017

«Задаючы палітычны апазіцыйны аспект, мы вельмі звужаем сутнасць літаратуры як такой, адсякаем іншыя важныя сэнсы»

Чытаць далей...
Танцы ў чаравічках
22 верасня 2017

Танцы ў чаравічках

Чытаць далей...
Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» — 27 верасня
21 верасня 2017

Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» — 27 верасня

Чытаць далей...
1302