Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

06 кастрычніка 2016

Прэмію Гедройца ўручаць 12 кастрычніка

Цырымонія ўганаравання прэміяй імя Ежы Гедройца пройдзе ў сераду, 12 кастрычніка ў менскім гатэлі «Рэнэсанс», паведаміў сябра камітэта прэміі Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19-й гадзіне.

Картинки по запросу прэмія гедройца 2016

Сярод прэтэндэнтаў на прэмію ў шорт-ліст трапілі кнігі «Таўсьціла і лешч» Андрэя Адамовіча, «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне» Валянціна Акудовіча, «Белая муха, забойца мужчын» Альгерда Бахарэвіча, «Рух» Алеся Пашкевіча, «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэсьлі» Тані Скарынкінай і «Завяршыць гештальт» Макса Шчура.

У склад журы ўвайшлі Ігар Бабкоў, Анджэй Бжэзецкі, Сяргей Дубавец, Малгажата Ноцунь, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 году. Папярэднія пераможцы: Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімер Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час зьбіраць косьці» (2015).

прэміі, Прэмія Гедройца, кнігі, Алесь Пашкевіч, Альгерд Бахарэвіч, Андрэй Хадановіч, Людміла Рублеўская

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!
20 жніўня 2017

Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!

Чытаць далей...
Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»
18 жніўня 2017

Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»

Чытаць далей...
Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык
18 жніўня 2017

Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык

Чытаць далей...
Віншуем Таццяну Барысік!
18 жніўня 2017

Віншуем Таццяну Барысік!

Чытаць далей...
696