Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

НАВІНА 21 снежня 2016

Заява Рады і Сакратарыята ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» па сітуацыі з тэлеканалам «Белсат»

Рада і Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, далучаючыся да кампаніі падтрымкі тэлеканалу “Белсат”, выказваюць занепакоенасць сітуацыяй, што склалася ў апошні час вакол адзінага незалежнага беларускамоўнага каналу.

Усведамляючы важнасць атрымання грамадзянамі Беларусі аб’ектыўнай і нецэнзураванай інфармацыі па-беларуску, ГА “СБП” заклікае польскі бок перагледзець планы адносна ліквідацыі “Белсату”.

“Белсат” цягам 9 год свайго існавання шырока асвятляў культурніцкую сітуацыю, выступаў трыбунай для дзеячоў культуры, незалежных літаратараў, мастакоў, музыкаў, якія не маюць у Беларусі доступу да афіцыйнага тэлебачання і СМІ наогул.

Незалежныя крыніцы інфармацыі ёсць неад’емнай часткай існавання дэмакратычнай еўрапейскай супольнасці, іх аслабленне і ліквідацыя пакідаюць беларусаў безабароннымі, што ва ўмовах татальнай русіфікацыі і ваяўнічага наступу “Рускага свету” без перабольшання можа мець самыя драматычныя наступствы.

Мы спадзяемся, што польская дзяржава, якая сама напрацягу дзесяцігоддзяў цярпела ўціск дыктатуры, знойдзе магчымасць захаваць тэлеканал “Белсат” і застанецца вернай прынцыпам свабоды слова і дэмакратыі.

 

заявы

Каментары

Афiша

24 лютага
Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё”
Заяўкі прымаюцца да 12 лютага. Заняткі пачнуцца 24 лютага ў Мінску.
26 лютага
Прэзентацыя музычнага праекта «Песні Матчыны з Вушаччыны»
У Палацы культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21).
04 сакавіка
“ТЭХНІКІ І ТЭХНАЛОГІІ ЧАЛАВЕЧАГА”
Штогадовая канферэнцыя. Пройдзе 3-4 сакавіка. Падача заявак да 10 лютага.
04 сакавіка
З'езд ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»
З'езд пройдзе ў Мінску ў Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3, ст. м. "Плошча Перамогі").
Наш канал на YouTube
Дзе купіць нашыя кнігі

Iншыя навiны

(Паказаць усе навіны)
«Зліваюцца ў адзін два галасы…»
22 лютага 2017

«Зліваюцца ў адзін два галасы…»

Чытаць далей...
Віктар Казько: «Такая сітуацыя для літаратуры – проста смерць»
22 лютага 2017

Віктар Казько: «Такая сітуацыя для літаратуры – проста смерць»

Чытаць далей...
Віктар Марціновіч: Пастанова «пра падпункт 5.50 пункта 5» і баязлівае Сярэднявечча
21 лютага 2017

Віктар Марціновіч: Пастанова «пра падпункт 5.50 пункта 5» і баязлівае Сярэднявечча

Чытаць далей...
У Мінску пройдзе З'езд ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»
21 лютага 2017

У Мінску пройдзе З'езд ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Чытаць далей...
409