Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Дзеяслоў

Новы Нумар № 93

Выйшаў чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса № 93, які адметны публікацыямі ў галіне нон-фікшн: успамінамі, літаратуразнаўствам, інтэрв’ю Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным, а таксама п’есай Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча «Карта паляка».

Паэзія: Наста Кудасава, Ігар Сідарук, Уладзімер Арлоў, Усевалад Гарачка, Алесь Наркевіч, дэбют Вадзіма Кораня.

Проза: апавяданні Сяргея Рублеўскага, Паліны Качатковай, Уладзіміра Міхно, Уладзіміра Сіўчыкава; дэбютная аповесць Янкі Вольскай; фрагмент новага рамана Змітра Вішнёва.

Пераклады хайку Кабаясі Іса (здзейсніла Вольга Гапеева) і вершаў Стэйнара Упстада (перастварыў Дзмітры Плакс).

Эсэ: пра лёс і паэзію Гіёма Апалінэра піша Ева Лявонава.

Рубрыка “Палата №6”: тэкст Яўгена Рагіна.

Спадчына: Аксана Данільчык пра рукапісны паэтычны зборнік Ганны Новік і ўспаміны Юліі Бібіла (падрыхтоўка да друку і каментары Таццяны Кекелевай і Арсеня Ліса).

Віктар Жыбуль рэцэнзуе кнігу Ганны Севярынец пра Уладзіміра Дубоўку, а Леанід Галубовіч – зборнік Андрэя Пяткевіча.

Завяршаецца часопіс традыцыйным аглядам кніжных навінак.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Дзеяслоў

Нумар № 92
|23 лютага 2018|

ПаэзіяВасіль Зуёнак, Уладзімер Арлоў, Вольга Гапеева, Мікола Аляхновіч, Віка Трэнас, Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Андрэй Козел.

ПрозаМікола Захаранка, Вінцэсь Мудроў, Анатоль Разановіч, Дзмітрый Падбярэзскі, Вечаслаў Казакевіч у перакладзе з рускай мовы Веры ЛойкаАлесь ГІбок-Гібкоўскі.

Дэбют: апавяданне Аляксандры Дзмітранок.

Пераклады: Станіслаў Ежы Лец у перакладзе з польскай Андрэя ХадановічаАры Бэн у перакладзе з нарвежскай Лідзіі Ёхансэн.

ЭсэВасіль Жуковіч, Міхась Карпечанка, Віктар Казько.

Спадчына: успаміны Юліі Бібіла. Падрыхтоўка да друку, прадмова і каментары Таццяны Кекелевай і Арсеня Ліса.

Павал Абрамовіч даследуе метафару Дняпра ў рамане Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім", а Наталля Якавенка піша водгукна архіўную аповесць Леаніда Дранько-Майсюка пра Максіма Танка.

Падпісны індэкс часопіса "Дзеяслоў" 74813сайт ТУТ 

   

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

 
Нумар № 91
|29 студзеня 2018|

ЗМЕСТ

 

Паэзія

Алесь Разанаў. Дзверы адчыняюцца і зачыняюцца. Зномы.

Уладзімер Арлоў. Аркады Падуі. Балада.

Галіна Каржанеўская. Два лёсы. Вершы.

Юрка Голуб. Прадвесне. Вершы.   

Алесь Каско. Напрыканцы будучыні. Вершы.           

Язэп Крыга. Вершы.

Малады Дубок. Вершы.

 

Проза

Алесь Паплаўскі. Гульні з нулявымі сумамі. Аповесць.

Ілля Сін. Libido. Урывак з рамана.

Леанід Левановіч. Міленіум. Урыўкі з рамана. (Заканчэнне).

Давід Шульман. Каця і Валодзя. Апавяданне.          

Алесь Ветах. Хітры кот і яго дачка. Апавяданні.

 

Конкурс

Найлепшае месца на Зямлі. Пераклады пераможцаў конкурсу Экслібрыс”

Іаанна ВладыкаАлесь Емяльянаў-ШыловічСяргей Матырка;

Надзея КваснякЯўгенія Лабоха.

 

Тэатр

Сяргей Кавалёў. Камедыя Юдзіфі. П’еса ў дзвюх дзеях.      

 

Пераклады

Уільям Батлер Ейтс. Высокі стыль. Вершы.

Пераклад Андрэя Хадановіча.

 

Словы

Алена Васілевіч. Вяртаючыся да пачатку.

Гутарка Леаніда Галубовіча з Аленай Васілевіч.       

 

500-годнасць

Вячаслаў Рагойша. Паэтычная творчасць Францыска Скарыны.                        

 

Спадчына

Юлія Бібіла. “…Прысвяціць сябе справе блізкай, харошай!” Успаміны.

Падрыхтоўка да друку, прадмова і каментары Таццяны Кекелевай і Арсеня Ліса.   

Сяргей Чыгрын. Пра Маладога Дубка і Язэпа Крыгу.

 

Прачытанне

Вольга Клімавец. Лёс беларускага пісьменніка ў рамане Уладзіслава Рубанава “Не аднойчы забіты”.

 

Кнігапіс

Леанід Галубовіч. Пад крылом анёла-ахоўніка. Рэцэнзія на кнігу Вінцэся Мудрова «Забойца анёла»

Нумар № 90
|24 кастрычніка 2017|

Паэзія: Кірыла Тураўскі ў перастварэнні Алеся Разанава, Андрэй Хадановіч, Валянціна Аксак, Леанід Галубовіч, Анатоль Брусевіч. Дэбютуе Ганна Шакель.

Проза: Уладзімір Някляеў, Сяргей Рублеўскі, Андрэй Федарэнка, Адам Глобус, Людміла Рублеўская.

Тэатр: драматычная паэма Леаніда Дранько-Майсюка паводле п’есы Аляксея Дударава.

Пераклады: навела Элізы Ажэшка ў перастварэнні Анатоля Бутэвіча.

Памяць: да 70-годдзя Міхася Шавыркіна, да 135-годдзя Якуба Коласа.

Успаміны, эсэістыка, літаратурная крытыка.

 

Падпісны індэкс для індывідуальных падпісчыкаў — 74813.

 

Нумар № 89
|29 жніўня 2017|

Часопіс адкрываецца новым раманам вядомай беларускай гістарычнай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. Твор "Пантофля Мнемазіны" шмат у чым перагукаецца з кнігай "Сутарэнні Ромула" і будзе цікавы ўсім, каго хвалюе тэма сталінскіх рэпрэсій. Відзежы мінуўшчыны традыцыйна сплеценыя тут з героямі 2000-х і закручаныя ў востры сюжэт. Побач з свежымі творамі Паліны Качатковай, Аксаны Спрынчан і Зараславы Камінскай звяртаюць на сябе ўвагу фантасмагарычныя "Парыжскія казкі" Адама Глобуса.

Паэзія прадстаўленая вершамі Сяргея Ваганава, Васіля Дэбіша, Людкі Сільновай і Сцяпана Сяргея, а рубрыка пераклады прадстаўляе міні-анталогію італьянскай паэзіі ў перастварэннях Аксаны Данільчык. Сярод перакладаў і заканчэнне працы Яўгена Салейчука — беларускі варыянт рэпартажнай кнігі Рышарда Капусцінскага "Кіргіз злазіць з каня".

2017-ты юбілейны год "Дзеяслоў" распачаў знакавай для нашай Пяцісотгоднасці публікацыяй — новым перакладам Бібліі, над якім не першы год шчыруе адмысловая група перакладчыкаў. Папярэднія вынікі працы кожны год прэзентуюцца на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, а сёлета ў часопісе пачалася навуковая публікацыя перакладу з прадмовай і падрабязнымі каментарыямі біблеісткі Ірыны Дубянецкай. У №89 чытайце Старазапаветную Кнігу Роду і аповед пра Эдэмскі Сад. 

У літаратурнай спадчыны Алеся Наўроцкага з'явіўся ўдзячны даследчык: Віктар Жыбуль выявіў у архіве і публікуе ў "Дзеяслове" невядомы нарыс апальнага літаратара "Слова пра слова", творчую аўтабіяграфію Алеся Наўроцкага, з якой можна вычуць светасузіранне маладога паэта 1950-х.

"Дзеяслоў" працягвае друкаваць выдатную краязнаўчую працу графа Канстанціна Тышкевіча "Вілія і яе берагі", дзе жывапісна распавядаецца пра Беларусь ХІХ стагоддзя, яе прыроду і архітэктуру, помнікі старажытнасці. Пераклад кнігі з польскай мовы здзейсніў вядомы фалькларыст Уладзімір Васілевіч.

Да 100-годдзя Янкі Брыля прымеркавана яшчэ адна архіўная публікацыя: літаратуразнаўца Валерый Назараў пабываў у брылёўскім архіве акадэмічнай бібліятэкі і распавёў гісторыю стварэння найвядомейшага антысталінскага твору Брыля — аповесці "Муштук і папка".

У новым нумары часопіса "Дзеяслоў" — выдатныя творы на любы густ!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Нумар № 88
|29 жніўня 2017|

У нумары -- паэзія Віктара Яраца, Валярыны Куставай, Кацярыны Сянкевіч, Мікіты Найдзёнава, Крысціны Бандурынай.

Проза Віктара Казько, Уладзіслава Ахроменкі, Леаніда Левановіча, Анатоля Бутэвіча, Веры Лойка.

Адметнасць нумара -- пераклады з украінскай і польскай моваў, матэрыял да 80-годдзя Міколы Купрэева, артыкулы ў галіне нон-фікшн (краязнаўства, мемуарыстыка, літаратуразнаўчая эсэістыка).

Асобнае месца адводзіцца літаратурнай крытыцы.  

Нумар № 87
|26 красавіка 2017|

Васіль Зуёнак. Прыходжу да свяцілішча ляснога... Вершы. 

Антаніна Хатэнка. Водсвет. Вершы.

Фелікс Баторын. Філасофія і творчасць. Вершы.

Валеры Дубоўскі. Тутсамасць. Вершы.

Славамір Адамовіч. Мая прыватная вайна. Вершы.

Аксана Спрынчан. Лунніца. Вершы.

Сяржук Сыс. Паэты нараджаюцца, каб жыць... Вершы.

 

ПРОЗА

Віктар Карамазаў. Зямля Фердынанда. Аповесць

Леанід Дранько-Майсюк. Дзеці віншуюць немцаў з Калядамі. Апавяданне.

Іна Снарская.Таямніца самаробнай шафы. Апавяданне.      

Міхась Зізюк. Хто я такі. Урывак з аповесці. 

Уладзімір Міхно. УКантакце. Апавяданне. 

Павал Гаспадыніч. Ад сябе да сябе. Проза-думка, проза-нататка, проза-развага.

 

ДЭБЮТ

Зміцер Брэшчанка.Чорныя справы. Апавяданне.

ПЕРАКЛАДЫ

Магабгарата. Паляўнічы і пара галубкоў.Кніга 12. Раздзелы 141-145Пераклад Ігара Кулікова.

Канстандзінас Кавафіс.Колькі ёсць змогі. ВершыПераклад Лявона Баршчэўскага.

Мары Лундквіст. Срэбны каўчэг. Вершы з “Кнігі мёртвых”. Пераклад Дзмітрыя Плакса.                        

500-ГОДНАСЦЬ

Ірына Дубянецкая. Кніга Роду. НоваябеларускаяБіблія. (Працяг).

ПАМЯЦЬ

Наталля Гардзіенка.Адам Варлыга і яго ўспаміны.

Глеб Герасімаў. Адна з галінаў майго роду. Мой дзед Анатоль Бараноўскі.

ДЗЁННІКІ

Міхаіл Дубянецкі.  “Трэба рызыкаваць”. Дзённікавыя запісы перыяду працы ў Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. (Заканчэнне).                                     

ВЫТОКІ

Канстанцін Тышкевіч.

Вілія і яе берагі ў гідраграфічных, гістарычных, археалагічных і этнаграфічных адносінах. Пераклад Уладзіміра Васілевіча. (Працяг).

ЗГАДКІ

Кастусь Цвірка. Човен майго часу. З новай кнігі. (Працяг).

ПРАЧЫТАННЕ

Алесь РазанаўЗацемкі з тэлефоннай будкі.

КНІГАПІС

Леанід Галубовіч. Ад прыцягальнага космасу да выратавальнага каўчэга. Рэцэнзіяна кнігу Міхася Скоблы.

Наталля Якавенка. Люстэрка з памяццю «Fin de siècle».Водгук на дэкадансны раман Людмілы Рублеўскай «Дагератып».

Канстанцін Касяк. Мінулае заўсёды з табой. Рэцэнзія на кнігу Алеся Аркуша.

ДЗЕЯПІС

Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова».

Нумар № 86
|27 лютага 2017|

500-годнасць

Ірына Дубянецкая. Кніга роду. Новая беларуская Біблія.      

Францыск Скарына. Дзеля дабра паспалітага. З кнігі вершаў “Маем найбольшае самі”. Перастварэнні Алеся Разанава.   

Проза-паэзія

Валянціна Аксак. Паэзія прозы.

 

ПАЭЗІЯ

Юрка Голуб. Містэрыя. Вершы.          

Леанід Галубовіч. Наступствы цывілізацыі. Тры вершы і пяць верлібраў.   

Алесь Камоцкі. Жыццё пайшло на новы лад. Вершы.            

Анатоль Івашчанка. Сінявокая.Вершы.          

Таццяна Дзмітрыева. Карціны размаляваныя з абодвух бакоў. Вершы.

ПРОЗА

Віктар Казько. На кручку. Нізка апавяданняў. (Заканчэнне).               

Вінцэсь Мудроў. Нябесныя знакі. Апавяданне.

Павел Ляхновіч. Прыпяць цячэ... Апавяданне.             

Таццяна Будовіч-Барадуля. Помста. Два апавяданні.

ДЭБЮТ

Марына Булатоўская. Бедная Марыя. Два апавяданні.          

ПЕРАКЛАДЫ

“А ты чалавек – цябе не зловіць ніхто” Сучасная ўкраінская паэзія і проза.

Алег Лышэга. Вершы.                   

Наталка Білацарківец. Вершы.  

Сяргій Жадан. Вершы.                

Алена Герасімюк. Вершы.          

Пераклад Андрэя Хадановіча.

Марына Варыч. У ноч на перадвелікодную пятніцу. Апавяданне.   

Наталля Куліш. Барон. Апавяданне.  

Пераклад Барыса Пятровіча.

Этгар Керэт. Іншасвет. Апавяданні з кнігі “Раптам стук у дзверы”. Пераклад Паўла Касцюкевіча.     

Фердынанд Шмац. Паэзія ад мовы ў сучаснай аўстрыйскай літаратуры. Пераклад Вольгі Гронскай.    

ВЫТОКІ

Канстанцін Тышкевіч. Вілія і яе берагі ў гідраграфічных, гістарычных, археалагічных і этнаграфічных адносінах. Пераклад Уладзіміра Васілевіча.       

ДЗЁННІКІ

Міхаіл Дубянецкі. “Трэба рызыкаваць”. Дзённікавыя запісы перыяду працы ў Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. (Працяг).

ЗГАДКІ

Кастусь Цвірка. Човен майго часу. З новай кнігі. (Працяг).   

ЭСЭ

Эдуард Дубянецкі. Загадка Стральцова. Да 80-годдзя пісьменніка.

Іван Штэйнер. Голад галодных і сытасць сытых. Канцэпт голаду ў беларускай і сусветнай літаратуры. (Працяг).

ПАМЯЦЬ

Алесь Гібок-Гібкоўскі. Прапаў без вестак.

КРЫТЫКА

Сяргей Кавалёў. Карабель у бурлівым моры часу: гісторыя аднаго твора. 

КНІГАПІС

Наталля Якавенка. Міфалагічна-дэтэктыўны мікс з эратычным флёрам. Роздум над раманам Валера Гапеева «Ноч цмока».

Яўген Бяласін. Кніга Горвата – гэта музей. Рэцэнзія на кнігу Андруся Горвата.

Нумар № 85
|22 снежня 2016|

Паэзія ў часопісе прадстаўленая творамі Уладзіміра Арлова, Анатоля Зэкава, Віктара Слінкі, Волі Чайкоўскай, Міколы Кандратава, Андрэя Козела.

Проза — працягам нізкі апавяданняў Віктара Казько, заканчэннем рамана Валерыя Казакова, апавяданнем Анатоля Бутэвіча, “Віленскімі казкамі” Адама Глобуса і фрагментам з рамана Анатоля Бароўскага.

Макс Шчур пераклаў для “Дзеяслова” казку для тэатра на матывы расейскага фальклору Леаніда Філатава. Вольга Гапеева прадстаўляе сваю новую п'есу.

У нумары змешчаныя тэксты пераможцаў конкурсу "Экслібрыс" імя Антона Луцкевіча, які быў прысвечаны крытыцы і літаратуразнаўству.

Да 130-годдзя Змітрака Бядулі апублікаваны матэрыял Станіслава Рудовіча, Кастусь Цвірка прэзентуе аўдыторыі мемуары са сваёй новай кнігі.

Да юбілею Алеся Каско ягоны зямляк Васіль Дэбіш прадставіў творчы партрэт пісьменніка. Васіль Дранько-Майсюк выступіў з эсэ “Пякельная рэчаіснасць Барыса Сачанкі”, з артыкулам выступае Васіль Жуковіч.

Тэма літаратурных падарожжаў раскрываецца ў гутарцы Аляксандра Тамковіча з кіраўніцай Балтыйскага цэнтра пісьменнікаў Аленай Пастэрнак і ў травелогу Веры Лойка “Шведскія канікулы”.

Леанід Галубовіч публікуе рэцэнзію на кнігу Хрысціны Лялько.

Нумар завяршаецца традыцыйным аглядам новых выданняў.  

20128