Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'Каляровы рова'

Ён такі разумны, а яна вясёлая. Суперкніга пра Біла з Болаю
Саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў унікальную дзіцячую кнігу “Суперкніга пра Біла з Болаю” пра маленькую дзяўчынку з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта першая кніга па-беларуску, дзе пранікнёна і рэалістычна распавядаецца пра сям’ю, у якой расце незвычайнае дзіця. Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 23 верасня
Запрашаем дзетак і іх бацькоў 23 верасня (субота) у мінскую галерэю «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) на прэзентацыю кнігі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста — «Фіндус з’язджае» — з удзелам акцёраў Паўла Харланчука і Ганны Хітрык. Пачатак у 12.00. Уваход вольны! Чытаць далей...
Свэн Нурдквіст. Фіндус з'язджае
22 жніўня 2017 Аматараў смешных гісторый шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста пра дзядулю Пэтсана і кацяня Фіндуса чакае прыемны падарунак! Серыя «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» папоўнілася чарговай кнігай, перакладзенай на нашую мову, як і папярэднія, Надзеяй Кандрусевіч. І з 22 жніўня 2017 гэты кніжкавы рознакаляровы цуд даступны ў крамах Мінска ды іншых гарадоў. Чытаць далей...
«Фіндус з'язджае»... у беларускія кнігарні!
Аматараў смешных гісторый шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста пра дзядулю Пэтсана і кацяня Фіндуса чакае прыемны падарунак! Серыя «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» папоўнілася чарговай кнігай, перакладзенай на нашую мову, як і папярэднія, Надзеяй Кандрусевіч. І ад сёння гэты кніжкавы рознакаляровы цуд даступны ў крамах Мінска ды іншых гарадоў. Чытаць далей...
Сумна? Хадзем паляваць на ліса!
З сімпатычнымі і ўжо знакамітымі героямі Пэтсанам і Фіндусам, якіх у сваёй серыі кніг стварыў шведскі дзіцячы пісьменнік і мастак Свэн Нурдквіст, беларускія чытачы пазнаёміліся гады два таму. Менавіта тады былі прадстаўленыя першыя аповеды ў перакладзе на беларускую мову. Чытаць далей...
Хто чытае Нурдквіста па-беларуску? Знаёмімся з аматарамі прыгод Пэтсана і Фіндуса
26 траўня ў мінскай галерэі «Ў» прэзентаваныя дзве новыя кнігі Свэна Нурдквіста «Пэтсан сумуе» і «Паляванне на ліса», выдадзеныя ў серыі «Каляровы ровар» і перакладзеныя Надзеяй Кандрусевіч. Чытаць далей...
Прыгоды Фіндуса і Пэтсана працягваюцца: новыя кнігі ўжо ў продажы!
На паліцах кнігарняў з’явіліся дзве новыя кнігі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста пра вясёлыя прыгоды дзядулі Пэтсана і ягонага кацяняці Фіндуса – “Пэтсан сумуе” і “Паляванне на ліса”. Чытаць далей...
Пэтсан і Фіндус зноў у Мінску — 26 мая!
Запрашаем дзетак і іх бацькоў 26 мая ў мінскую галерэю «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) на прэзентацыю адразу дзвюх кніг шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста — «Пэтсан сумуе» і «Паляванне на ліса» — з удзелам акцёраў Паўла Харланчука і Ганны Хітрык. Пачатак у 18.00. Уваход вольны! Чытаць далей...
Чытанка для маленькіх-2
22 снежня 2016 Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Саюз беларускіх пісьменнікаў выдалі ў серыі "Каляровы ровар" зборнік вершаў і казак «Чытанка для маленькіх-2». Чытаць далей...
Снежны чалавек у Акадэміі мастацтваў (+фота)
“Ецін плецін плак!” — сказаў Снежны чалавек і паглядзеў з вялікім здзіўленнем. “Гаварыце, калі ласка, па-беларуску, — адказала міліцыянтка строга. — Інакш я вас не зразумею”. Чытаць далей...

Афiша

23 верасня
16 лістапада
Наш канал на YouTube
Дзе купіць нашыя кнігі