Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'Стральцоўскі '

Хэдлайнеры кульмінуюць: міжнародныя чытанні Стральцоўскага фэсту (+фота)
Міжнародныя чытанні на фэсце Стральцова – найцікавейшая рэч. Не толькі ў межах фестывалю – увогуле сярод літаратурных падзеяў года. Гэтым разам чытанні прайшлі ў першы ж дзень фэсту. Чытаць далей...
«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова
Наста Кудасава, Міхал Бараноўскі, Уладзімір Някляеў – іх удзел у вечары пераможцаў быў заяўлены задоўга да адкрыцця фэсту. Так, “Маё невымаўля” Насты Кудасавай калегі-пісьменнікі абралі летась “Кнігай году”. Міхал Бараноўскі ўзяў прэмію “Дэбют” за зборнік паэзіі “Volumen.1”. Уладзімір Някляеў стаў першым лаўрэатам паэтычнай прэміі Наталлі Арсенневай (намінальна падзяліўшыся гэтым званнем з той жа Настай Кудасавай). Чытаць далей...
Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)
16 лютага ў галерэі TUT.BY стартаваў VII Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова, які сёлета прымае ўдзельнікаў з Беларусі, Літвы, Нарвегіі, Татарстана (РФ), Польшчы, Украіны. У межах фэсту ўпершыню ўручылі прэмію імя Міхася Стральцова, а таксама ўганаравалі лаўрэатаў прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў». Чытаць далей...
Нарвегія, Украіна, Швецыя, Татарстан — госці VII Стральцоўскага фэсту
Заўтра ў Мінску адкрываецца найбуйнейшы ў Беларусі міжнародны паэтычны фестываль "Вершы на асфальце". Штогадовы фэст памяці Міхася Стральцова адбудзецца ў сёмы раз і традыцыйна аб'яднае дзясяткі найлепшых паэтаў і перакладчыкаў з Беларусі і замежных гасцей. Сёлета ў шматлкіх імпрэзах, дыскусіях і чытаннях паўдзельнічаюць прадстаўнікі чатырох замежных літаратур. Чытаць далей...
“Я, Міхал Лявонцьевіч, — прыстойны чалавек”: успаміны пра Стральцова
14 лютага — дзень народзінаў паэта Міхася Стральцова (1937-1987). Да памятнай даты слынны літаратуразнаўца Сяргей Шапран зрабіў для “Мовы Нанова” падборку зацемак пра Стральцова са сваіх апублікаваных і неапублікаваных кніг. Чытаць далей...
«І гэты час, і гэты лад не назаўсёды»
Чым сёння жыве СБП, хто стане першым лаўрэатам новай Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова і чаму ў “незалежных” пісьменнікаў не атрымліваецца супрацоўніцтва з “прыўладнымі” калегамі? Госць “Народнай Волі” – старшыня СБП Барыс Пятровіч. Піша Міхась Скобла. Чытаць далей...
Лесвіца ў неба Джойса для празаікаў і паэтаў: вучымся мастацкай мове, чытаючы апавяданне «Мёртвыя»
14 лютага ў кнігарні «Логвінаў» паэтка, выкладчыца крэатыўнага пісьма ў Карнэльскім універсітэце Вальжына Морт правядзе гутарку, прысвечанаю ўзаемасувязі празаічнага і паэтычнага ў тэксце. Гутарка пройдзе ў межах працы Школы маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларуских пісьменнікаў” і VIІ Міжнароднага паэтычнага фестываля «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова. Чытаць далей...
VIІ Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова (ПРАГРАМА)
Фестываль пройдзе 16 і 17 лютага ў Мінску. У ім возьмуць удзел паэты, перакладчыкі, музыканты з Беларусі, Нарвегіі, Польшчы, Татарстана (РФ), Украіны, Швецыі. Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і ГА «Беларускі ПЭН-цэнтр». Чытаць далей...
Вялікае Княства Літоўскае як культурніцкая прастора самавукаў. Марыяна Кіяноўская пра беларускую і ўкраінскую літаратуру
Знаная ўкраінская паэтка і перакладчыца Марыяна Кіяноўская паразмаўляла з журналістам “Будзьма беларусамі!” пра Цётку, традыцыі адукацыі ў ВКЛ і літаратурныя працэсы ва Украіне і Беларусі. Чытаць далей...
Хто ў гэтай краіне паэт?
Гэта Беларусь, дзетка! Толькі тут пасля публікацыі журналістамі “Нашай Нівы” спісу антылітаратуры (экстрэмісцкіх выданняў, прысвечаных пераважна Наваросіі), якія яны ўбачылі на кніжным кірмашы, сумнеўныя кнігі адразу знялі са стэндаў. Піша Ніна Лістота. Чытаць далей...
Наш канал на YouTube