Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'Экслібрыс'

Дзённікі «Экслібрыса»: Андрэй Хадановіч вызначае, дзе правесці мяжу для перакладчыцкіх вольнасцяў і як кавун павінны звяртацца да Айца па-беларуску
Конкурс «Экслібрыс», сёлета прысвечаны мастацкаму перакладу, працягваецца. Нагадаем, што аб'ём прац, якія можна дасылаць на адрас sbp@lit-bel.org -- да 1 аўтарскага аркуша. А пакуль патэнцыйныя ўдзельнікі разважаюць пра тое, як перастварыць тэкст максімальна дакладна, майстра мастацкага перакладу Андрэй Хадановіч распавядае, чаму важна ўмець ахвяраваць і зноў вяртаць да жыцця элементы твора. Чытаць далей...
Дзённікі «Экслібрыса»: Алена Пятровіч пра цікавыя мовы і галоўную ўмову для камфорту перакладчыка
Журы «Экслібрыса» працягвае прымаць працы маладых перакладчыкаў. Нагадаем, што дэдлайн конкурсу -- 15 ліпеня. А пакуль што прапануем вашай увазе інтэрв'ю з сябрам журы Аленай Пятровіч -- маладой дзяўчынай, якая ўжо паспела перакласці на беларускую шмат цікавых і прыгожых твораў -- ад вершаў Морысана да апавяданняў Хармса. Чытаць далей...
Дзённікі «Экслібрыса»: Ганна Янкута пра планы, цяжкасці і самы сур'ёзны выклік у перакладчыцкай дзейнасці
Сёлета тэма конкурсу «Экслібрыс» -- мастацкі пераклад на беларускую мову. Усім, хто жадае прыняць удзел, трэба паспяшацца, бо працы прымаюцца да 15 ліпеня. А пакуль ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» прапануе пазнаёміцца бліжэй з яшчэ адным сябрам журы -- перакладчыцай Ганнай Янкута. Чытаць далей...
Дзённікі «Экслібрыса»: Зміцер Колас пра сваю працу ў Сірыі і «падводныя камяні» перакладу
У студзені ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвясціла пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які прысвечаны мастацкаму перакладу на беларускую мову. Тэксты на конкурс можна дасылаць да 15 ліпеня гэтага года. Каб натхніць маладых аўтараў, сябра журы конкурсу, перакладчык і літаратуразнавец Зміцер Колас расказаў пра сваю працу за мяжой, цяжкасці перакладу Сартра і лінгвістычную экалогію. Чытаць далей...
Абвешчаны прыём прац на літаратурны конкурс «Экслібрыс» імя Францішка Скарыны
13 студзеня 2017 года ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета мае імя Францішка Скарыны, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і прысвечаны мастацкаму перакладу на беларускую мову. Чытаць далей...
Высновы «Экслібрысу»: быць ці не быць літаратурным крытыкам?
26 лістапада ў музеі Петруся Броўкі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Экслібрыс» імя Антона Луцкевіча. Прадстаўнікі розных краін і пакаленняў, крытыкі і літаратуразнаўцы абмеркавалі лёс свайго рамяства і ўспрыманне яго сучасным чытачом. Чытаць далей...
Вечар літаратурнай крытыкі+уганараванне "Экслібрысу"
З удзелам шведскай пісьменніцы, журналісткі, літаратурнага крытыка Ульрыкі Шарнборг. Чытаць далей...
Вечар літаратурнай крытыкі ў музеі Петруся Броўкі — 26 лістапада
26 лістапада (субота) у Літаратурным музеі Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) адбудзецца цырымонія ўганаравання пераможцаў конкурсу «Экслібрыс» імя Антона Луцкевіча. Конкурс штогод ладзіцца ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і сёлета быў прысвечаны маладой літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўству. Чытаць далей...
Названыя імёны лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» імя Антона Луцкевіча
Сябры журы абралі пераможцаў штогадовага літаратурнага конкурсу, які ладзіцца ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і сёлета быў прысвечаны крытыцы і літаратуразнаўству. Чытаць далей...
Завершаны прыём прац на літаратурны конкурс «Экслібрыс» імя Антона Луцкевіча
Прыём прац на конкурс, прысвечаны крытыцы і літаратуразнаўству, завершаны. Дзякуем за ўдзел усім аўтарам! Работы перададзеныя сябрам журы. Чытаць далей...
Наш канал на YouTube
Дзе купіць нашыя кнігі