Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'беларусы ў св'

У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны
Падчас Сёмага з’езда беларусаў свету, які праводзіла Згуртаванне “Бацькаўшчына” ў Мінску ў ліпені 2017 года, з ініцыятывы сяброў Калінінградскага Таварыства беларускай культуры і яго старшыні Ігара Шаховіча быў прыняты зварот да мэра Калінінграда Аляксандра Ярашука аб наданні імя Францыска Скарыны адной з вуліц горада ў гонар пяцісотгадовага юбілею ўсходнеславянскага друку. Чытаць далей...
Моц слова Францішка Скарыны
Дзякуючы плённай працы калектыва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 21 том поўнага факсімільнага ўзнаўлення кніг Францыска Скарыны пад назвай “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” з вялікай пашанай прэзентуецца ў краінах Еўропы і свету. Чытаць далей...
Унікальная гісторыя беларускага замежжа ў адной кнізе
У Беларусі выйшлі «Хронікі БІНіМу» – самай дасведчанай навуковай установы беларусаў-эмігрантаў. Гэта 33 кніга выдавецкай серыі «Бібліятэка “Бацькаўшчыны”». Чытаць далей...
Прэзентацыя дзвюх кніг падсерыі «Спадчына: агледзіны» – 18 верасня
ЗБС «Бацькаўшчына» і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашаюць 18 верасня ў 18:30 у музей «Краіна міні» (Палац прафсаюзаў) на прэзентацыю дзвюх кніг падсерыі «Спадчына: агледзіны». Чытаць далей...
Кніжныя шафы «Бацькаўшчыны»: хто там?
Шмат людзей з Мінска і рэгіёнаў, Польшчы і Канады, Расіі і Украіны ведаюць сучасную штаб-кватэру Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» на вуліцы Кузьмы Чорнага. Тут заўсёды поўна наведнікаў, шумна ад дыскусій і абмеркаванняў. Чытаць далей...
Ліквідацыя імперыі і нацыя як каштоўнасць у творах Тамаша Грыба
Рэвалюцыянер, рэдактар, міністр унутраных спраў, аўтар устаўных грамат БНР, заснавальнік партыі беларускіх эсэраў, эмігрант і ледзь не расстраляны палякамі палітвязень, доктар філасофіі і літаратурны крытык – усё гэта Тамаш Грыб, enfant terrible беларускай Прагі. Ягоны аднатомны збор твораў стаў першым выпускам новай кніжнай серыі “Спадчына: агледзіны” МГА «ЗБС «Бацькаўшчына». Чытаць далей...
У Гродна прэзентуюць кнігу Тамаша Грыба «Выбранае» – 17 жніўня
17 жніўня ў Цэнтры гарадскога жыцця Гродна #uCentry адбудзецца прэзентацыя кнігі Тамаша Грыба «Выбранае». Чытаць далей...
«Вогнепаклонніца» Іна Снарская ў Мінску — 18 ліпеня
18 ліпеня Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча, 7а), Саюз беларускіх пісьменнікаў і Амбасада Украіны ў Беларусі ладзяць творчую вечарыну Іны Снарскай. Паэтка ўкраінска-беларускага памежжа прадставіць сваю новую кнігу «Вогнепаклонніца», якая выйшла ў Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў». Чытаць далей...
Макс Шчур: як застацца свабодным наводдаль
Гледзячы на яго, успамінаеш эмігрантаў мінулага, чые валатоўкі дагэтуль раскіданыя па свеце ў выглядзе дзейных інстытуцый альбо бібліяграфічных спісаў: Макс Шчур, як і ягоны старэйшы сябра Лявон Юрэвіч, фактычна на самоце альбо with the little help from his friends некалькі дзясяткаў гадоў здзяйсняе, на маю думку, адзін з самых маштабных культурніцкіх праектаў. Разважае Ціхан Чарнякевіч. Чытаць далей...
«Беларусы ў ЗША» Вітаўта Кіпеля
Днямі ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» МГА «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» пабачыла свет другое выданне кнігі патрыярха беларускай эміграцыі на Захадзе Вітаўта Кіпеля «Беларусы ў ЗША». Чытаць далей...

Афiша

24 студзеня
Наш канал на YouTube