Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'дзіцячая літа'

Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі
Заяўкі на ўдзел дасылайце да 15 красавіка 2018 года на адрас forumtales2018@gmail.com. Чытаць далей...
Аўтограф-сесія Пятра Васючэнкі ў «Акадэмкнізе» — 4 красавіка
Новая кніга ў серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў "Каляровы ровар" — новая сустрэча з легендарнымі панамі Кубліцкім ды Заблоцкім! Чытаць далей...
«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»
Нямала людзей сабралася ўвечары 15 лютага ў Віцебскай абласной бібліятэцы на творчую вечарыну старшыні Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, журналісткі, паэткі, празаіка, а зараз ужо і мастачкі ў тэхніцы «батык» Стасі Наркевіч (Анастасіі Лазебнай). Чытаць далей...
«Вясёлы вулей» — азбука ў кожны дом!
Серыя «Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў і выдавецтва «Кнігазбор» парадавалі маленькіх чытачоў і чытачак шыкоўна аформленай кнігай. Неўміручая класіка -- азбука «Вясёлы вулей» Рыгора Барадуліна -- зайграла новымі фарбамі дзякуючы мастаку Лізавеце Лянкевіч. Вачэй не адвесці ад старонак, з рук выпускаць гэтую вясёлкавую кнігу не хочацца! Пераканайцеся самі. Чытаць далей...
Пуцёўка ў Неверляндыю для беларускіх дзяцей: пераклад «Пітэра Пэна» прэзентавалі ў Мінску
22 снежня ў кнігарні «Сон Гогаля» адбылася прэзентацыя першага перакладу на беларускую мову знакамітай гісторыі Джэймса Мэцью Бары «Пітэр Пэн». Перакладчык Уладзімір Лянкевіч і ілюстратар Кацярына Дубовік распавялі маленькім і дарослым гасцям сустрэчы, як стваралася кніга. Чытаць далей...
Шведская калядная каша па-беларуску
Учора ў кавярні “Грай!” прайшла прэзентацыя перакладу на беларускую мову святочнай казкі шведскага дзіцячага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста “Калядная каша”. Таксама падчас мерапрыемства быў прадстаўлены зборнік аўдыёкніг па творах Свэна Нурдквіста “Пэтсан і Фіндус” у агучцы акцёраў Купалаўскага тэатра Паўла Харланчука і Ганны Хітрык. Чытаць далей...
Пасмакуем «Калядную кашу» – 21 снежня!
21 снежня ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) з 17.00 да 19.00 адбудзецца прэзентацыя новай кнігі папулярнага шведскага аўтара Свэна Нурдквіста «Калядная каша» ў перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч. Імпрэза адбудзецца ў фармаце вясёлага свята для дзетак і іх бацькоў. Уваход вольны. Чытаць далей...
Прывітанне, Пэтсан і Фіндус! (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)
Суботнім ранкам мінская Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя Астроўскага напоўнілася звонкімі дзіцячымі галасамі -- не менш за 150 дзетак і іх бацькоў прыйшлі на чароўную сустрэчу з любімымі героямі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста. Пэтсан і Фіндус сталі настолькі блізкімі нашай публіцы, што на пытанне: «На якой мове размаўляюць героі?» дзеткі з залы адказалі: «На беларускай!» Чытаць далей...
Як мастацтва дапаможа талерантнасці: дыскусія вакол «Суперкнігі пра Біла з Болаю»
21 лістапада ў прасторы «Кніжная шафа» адбылася дыскусія вакол перакладу на беларускую мову «Суперкнігі пра Біла з Болаю» Гунілы Бэргстрэм. Кніга распавядае пра дзяўчынку з асаблівасцямі, адносіны паміж членамі яе сям'і, і створана дзеля таго, каб зрабіць наша грамадства крыху больш добрым і талерантным. Чытаць далей...
Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці
У межах літаратурнага фестывалю «Знак роўнасці» 19 лістапада ў галерэі TUT.BY прайшла прэзентацыя перакладу на беларускую мову вершаванай гісторыі Гунілы Бэргстрэм «Суперкніга пра Біла з Болаю». «Лямцавая батлейка» дапамагла данесці да маленькіх чытачоў галоўны сэнс кнігі — навучыцца прымаць дзетак з асаблівасцямі. Чытаць далей...

Афiша

03 траўня
Уручэнне прэміі Цёткі
У мінскім культурніцкім цэнтры «Корпус» (пр. Машэрава, 9).
31 траўня
Тэатр "Зніч" запрашае ў траўні
Расклад спектакляў на травень.
Наш канал на YouTube