Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'замежжа'

Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці
У межах літаратурнага фестывалю «Знак роўнасці» 19 лістапада ў галерэі TUT.BY прайшла прэзентацыя перакладу на беларускую мову вершаванай гісторыі Гунілы Бэргстрэм «Суперкніга пра Біла з Болаю». «Лямцавая батлейка» дапамагла данесці да маленькіх чытачоў галоўны сэнс кнігі — навучыцца прымаць дзетак з асаблівасцямі. Чытаць далей...
Дапаможнік «Тэорыі літаратуры ХХ стагоддзя» – як постмадэрнісцкі раман
Зусім нядаўна ў выдавецтве “Медысонт” выйшаў пераклад на беларускую мову польскага акадэмічнага выдання Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага «Тэорыі літаратуры ХХ стагоддзя», якое змяшчае найбольш поўнае апісанне ўсяго, што адбывалася ў сусветнай гуманістыцы за апошнюю сотню гадоў. Чытаць далей...
У цэнтры Вільні ўсталявалі мэмарыяльную дошку Якубу Коласу
Сёння ў Вільні на будынку, у якім 110 год таму месьцілася рэдакцыя газэты «Наша Ніва», адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцьця мэмарыяльнай дошкі ў гонар народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Чытаць далей...
Вершы Аксаны Данільчык апублікаваныя ў Італіі
У Італіі ў выдавецтве “Edizioni Controluce” выйшлі Матэрыялы канферэнцыі «Паэзія і Еўропа», арганізаванай Таварыствам італьянскай мовы «Дантэ Аліг'еры» у Сусветны дзень паэзіі 21 сакавіка 2017 года ў Рыме і прысвечанай 60-годдзю падпісання Рымскай дамовы. Сярод аўтараў, чые вершы гучалі ў гэты дзень і ўвайшлі ў згаданы зборнік, − беларуская паэтка Аксана Данільчык. Віншуем! Чытаць далей...
«Дзеяслоў» на 28-й Еўрапейскай сустрэчы культурніцкіх часопісаў
З 20 па 22 кастрычніка ў эстонскім Тарту адбылася 28-я Еўрапейская сустрэча культурніцкіх часопісаў. Сустрэчу арганізавала еўрапейская сетка культурніцкіх часопісаў Eurozine у супрацоўніцтве з эстонскім часопісам Vikerkaar (Вясёлка), Інстытутам сацыяльных даследаванняў пры Тартускім універсітэце і эстонскай культурніцкай арганізацыяй SA Kultuurileht. Чытаць далей...
Унікальная гісторыя беларускага замежжа ў адной кнізе
У Беларусі выйшлі «Хронікі БІНіМу» – самай дасведчанай навуковай установы беларусаў-эмігрантаў. Гэта 33 кніга выдавецкай серыі «Бібліятэка “Бацькаўшчыны”». Чытаць далей...
«Задаючы палітычны апазіцыйны аспект, мы вельмі звужаем сутнасць літаратуры як такой, адсякаем іншыя важныя сэнсы»
З 13 па 17 верасня ў Львове праходзіў 24-ы Міжнародны форум выдаўцоў. Праект Books From Belarus Саюза беларускіх пісьменнікаў таксама паўдзельнічаў у буйной кніжнай выставе са сваёй праграмай мерапрыемстваў. Чытаць далей...
Ён такі разумны, а яна вясёлая. Суперкніга пра Біла з Болаю
Саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў унікальную дзіцячую кнігу “Суперкніга пра Біла з Болаю” пра маленькую дзяўчынку з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта першая кніга па-беларуску, дзе пранікнёна і рэалістычна распавядаецца пра сям’ю, у якой расце незвычайнае дзіця. Чытаць далей...
Кніжныя шафы «Бацькаўшчыны»: хто там?
Шмат людзей з Мінска і рэгіёнаў, Польшчы і Канады, Расіі і Украіны ведаюць сучасную штаб-кватэру Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» на вуліцы Кузьмы Чорнага. Тут заўсёды поўна наведнікаў, шумна ад дыскусій і абмеркаванняў. Чытаць далей...
«Блізкае нам вар’яцтва»: стартавала новая кампанія кніжнай серыі «Амерыканка»
«Палёт над гняздом зязюлі» выдадуць па-беларуску. Чытаць далей...

Афiша

21 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
У мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка).
23 лістапада
ТЭОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ ХХ СТАГОДДЗЯ
Месца: вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 102, уваход праз Малую залу к/з «Мінск»
23 лістапада
Ведай нашых! — усе абласныя гарады сустрэнуцца ў Мінску
У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
25 лістапада
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
Запрашаем у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына).
Наш канал на YouTube