Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'кнігі'

Дзве зямлі – дзве песні
Новую кнігу паэзіі Іны Снарскай “Вогнепаклонніца”, што выйшла ў серыі “Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў”, прэзентавалі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Чытаць далей...
Страх без нянавісці
Згадваюцца словы булгакаўскага Ешуа. Кожнага стрэчнага ён называў “добры чалавек”. На здзіўленне ці спробу пераканаць у зваротным біблійны мышкін адказваў: усе людзі добрыя, проста некаму не пашчасціла, і свой боль, свой страх яны іначай выяўляць не ўмеюць. Чытаць далей...
«Вогнепаклонніца» Іна Снарская ў Мінску — 18 ліпеня
18 ліпеня Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча, 7а), Саюз беларускіх пісьменнікаў і Амбасада Украіны ў Беларусі ладзяць творчую вечарыну Іны Снарскай. Паэтка ўкраінска-беларускага памежжа прадставіць сваю новую кнігу «Вогнепаклонніца», якая выйшла ў Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў». Чытаць далей...
«Чужы» — новая кніга Валянціна Дубатоўкі
У Бібліятэчцы СБП “Кнігарня пісьменніка” выдавецтва “Кнігазбор” выйшла кніга гарадзенскага мецэната і старшыні абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянціна Дубатоўкі. Збор прозы гарадзенца мае назву “Чужы” і ў цэнтры яго —аповесць пра жыццё ў 1939-50-я ў Беларусі. Чытаць далей...
Зямля пад чорнымі крыламі
"Можна было б напісаць, што «гэты аўтар знаходзіцца наводдаль ад асноўных тэндэнцый беларускай прозы», каб не знаходзіліся там жа і ўсе астатнія аўтары: бо даўно разышліся сьцежкі-дарожкі ўтаптаных кірункаў, дый еднасьць былых таварыстваў зь іх маніфэстамі і няўлоўным прысмакам «агульнага» выглядае дастаткова сумнеўнай". Пра новую кнігу Вінцэся Мудрова піша Ціхан Чарнякевіч. Чытаць далей...
Моцарт беларускай літаратуры
Сёлета пабачыла свет кніга «Выбраныя творы» Рыгора Семашкевіча, якая сталася 89-м томам кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Укладальнік выдання — Наталля Семашкевіч, удава пісьменніка. Лёс Рыгора Міхайлавіча трагічна абарваўся ўлетку 1982 года, на трыццаць сёмым годзе жыцця. Чытаць далей...
Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!
Ад сёння брашура «Я, аўтар… альбо Усё, што трэба ведаць аўтару пра аўтарскае права ў Беларусі», падрыхтаваная юрысткансультантам Вольгай Сямашка і выдадзеная ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» у «Кнігазборы», даступная ў фармаце .pdf на нашым сайце для свабоднага спампоўвання. Далучайцеся! Чытаць далей...
Беларускі фантаст атрымаў прэмію Eurocon-2017 за раман-фэнтэзі
Кніга беларускага пісьменніка Аляксея Шэіна "Сем камянёў" з серыі СБП "Каляровы ровар" атрымала ўзнагароду Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society) за найлепшы літаратурны дэбют. Раман-фэнтэзі быў адзначаны разам з дзесяцю іншымі літаратурнымі дэбютамі. Чытаць далей...
Першы беларускі графічны раман да Дня народзінаў Быкава
Саюз беларускіх пісьменнікаў адмыслова да Дня народзінаў Васіля Быкава выпусціў апавяданне Васіля Быкава “Сваякі”, зробленае ў жанры графічнага рамана маладым мастаком Янам Жвірблем. Кніга пабачыла свет у выдавецтве “Кнігазбор”. Чытаць далей...
Пераклад кнігі Тані Скарынкінай атрымаў узнагароду ангельскага ПЭН-цэнтру
Кніга Тані Скарынкінай «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэсьлі» ў перакладзе на ангельскую мову Джыма Дынглі атрымала сёлета ўзнагароду PEN Translates ангельскага ПЭН-Цэнтру. Чытаць далей...
Наш канал на YouTube
Дзе купіць нашыя кнігі