Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'кнігі'

Справа пра ўваскрэслы рамантызм
Пасля «Адваротнага боку люстра» Ксенія Шталенкова адмовілася ад фантастыкі. Ну як адмовілася: замест таго, каб пераносіць у іншы час галоўных герояў, яна падарожнічае ў часе сама – і разам з чытачамі. Піша Наста Грышчук. Чытаць далей...
Гісторыя Лідчыны на старонках старых газет — выйшла даследаванне Лявона Лаўрэша
Кніга Лявона Лаўрэша ў пэўным сэнсе ўнікальная. Гэта свайго роду хроніка мінулага Ліды, складзеная карэспандэнтамі шматлікіх газет і часопісаў, у якой адлюстравалася жыццё горада і наваколляў у першае саракагоддзе ХХ ст. Чытаць далей...
Выданне новага збору твораў Янкі Брыля пачнецца сёлета
Пра гэта паведаміў дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак, падкрэсліўшы: «Зборы твораў — золатавалютны рэзерв нашай літаратуры». І сапраўды, для найбуйнейшага айчыннага выдавецтва падрыхтоўка збораў твораў пісьменнікаў-класікаў ХХ стагоддзя — адзін з галоўных і адметных кірункаў у працы: цяпер ажыццяўляюцца выданні Уладзіміра Караткевіча, Івана Навуменкі, Янкі Брыля. Чытаць далей...
«Як улюбіўся ў прыгажуню Рублеўскую…»
Прызнанне ў каханні — справа надзвычай інтымная. Але калі размова ідзе пра пісьменніцу Людмілу Рублеўскую, гэтае старажытнае правіла не працуе. Піша Зміцер Копаць. Чытаць далей...
Беларускі хорар паводле Станкевіча. Як так?
Розных жахалак і страшных казак у беларускай літаратуры хапае. Але ёсць і сапраўдныя шэдэўры ў стылі рэальнага хорару… Юры Станкевіч ціха жыве ў Барысаве, з кожнай сваёй новай кніжкі не робіць у інтэрнэце піяр-вэрхалу ў стылі Марціновіча і Бахарэвіча, але ж кнігі яго неверагодна цікавыя, выклікаюць скандалы і спрэчкі… І пры гэтым нават ёсць у праграмах універсітэтаў. Чытаць далей...
«Добры вечар, мая дарагая…»: прэзентаваная кніга Валянціны Аксак (+ФОТА)
“Завінены рай” -- сёмая кніга паэткі: ад пачатку 1990-х выйшлі “Цвінтар”, “Капліца”, “Антычны дождж”, “Віно з Каліфорніі”, “Ружоўніца” і “Дзікая сліва”. Нават ніколі і нічога з вершаў Валянціны Аксак не чытаўшы, па адных назвах можна зразумець: гэта паэзія па-за часам. Яна будуецца на архетыпах, без якіх няма чалавека і яго культуры. Чытаць далей...
Вершы Чарльза Букоўскі па-беларуску прэзентуюць 24 студзеня
Напрыканцы 2017 года ў выдавецтве “Харвест” выйшла першая кніга вершаваных перакладаў знакамітага амерыканскага паэта і празаіка Чарльза Букоўскі на беларускую мову. Зборнік носіць назву “Cвятло, і паветра, і месца, і час” і ўключае ў сябе з паўсотні паэтычных твораў. Чытаць далей...
Дзівосы перакладу: Паланюк, Букоўскі, Этвуд, Вонегут. Працягваецца збор сродкаў на кніжную серыю «Амерыканка»
У мінулым ужо, 2017 годзе беларускія перакладчыкі стварылі кніжную серыю «Амерыканка», у якой маюць намер выдаваць кнігі культавых аўтараў ЗША і Канады. Серыя распачалася выданнем раману Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі», грошы на друк якога былі сабраныя ўвосень на платформе ulej.by. Чытаць далей...
Віктар Карамазаў: «Імкнуся паказаць, як выяўляецца творчая асоба»
У юбілейным скарынаўскім годзе выйшаў новы зборнік навэл і апавяданняў Віктара Карамазава «Пад крыжам». Адзін з выбітных пісьменнікаў пакалення шасцідзясятнікаў, Віктар Філімонавіч прысвяціў шэраг кніг адлюстраванню жыцця і творчасці беларускіх мастакоў: Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Станіслава Жукоўскага, Антона Бархаткова, Гаўрыіла Вашчанкі, Фердынанда Рушчыца, Анатоля Бараноўскага. Чытаць далей...
Вынікі года ад Андрэя Хадановіча: перакладная проза
Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю. Чытаць далей...

Афiша

03 траўня
Уручэнне прэміі Цёткі
У мінскім культурніцкім цэнтры «Корпус» (пр. Машэрава, 9).
Наш канал на YouTube