Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'кнігі'

Скарынаўская спадчына будзе захоўвацца ва Украіне
3-4 верасня 2017 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Украіны імя У.І. Вярнадскага, якая захоўвае вялікую колькасць арыгінальных выданняў Францыска Скарыны, прайшла прэзентацыя поўнага факсімільнага ўзнаўлення кніжнай спадчыны першадрукара. Чытаць далей...
Унікальная гісторыя беларускага замежжа ў адной кнізе
У Беларусі выйшлі «Хронікі БІНіМу» – самай дасведчанай навуковай установы беларусаў-эмігрантаў. Гэта 33 кніга выдавецкай серыі «Бібліятэка “Бацькаўшчыны”». Чытаць далей...
Нешараговая дзіцячая кніга пра павагу да іншасці
З’явілася выданне, якое вучыць любові, але не шаблонна, не павучальна і не пафасна. Зусім нядаўна ў серыі «Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў пераклад на беларускую мову кнігі шведскай дзіцячай пісьменніцы і ілюстратаркі Гунілы Бэргстрэм «Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)». Чытаць далей...
«Юлі Таўбін — гіпстэр эпохі беларусізацыі». Цікавыя факты пра забітага НКВД паэта
Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч уклаў зборнік твораў свайго калегі па пяры, выдатнага паэта з плеяды зьнішчаных у сталінскіх рэпрэсіях беларускіх літаратараў, Юлія Таўбіна. Чытаць далей...
Шоу зацягваецца
Іначай і не скажаш пра той лад жыцця, які вядзе беларуская правінцыя цягам апошніх гадоў ста. З усталяваннем савецкай улады, якая напладзіла сонмішча начальнікаў, жыццё рэгіёна набыло фантасмагарычнае адценне. Ідэалогія – а што гэта такое, халера яе ведае -- падмяніла сабой чалавечнасць. Любы брудны ўчынак можна спісаць на патрэбы дзяржавы. Запалоханы народ (ці народзец, як каму даспадобы) канчаткова акапаўся ў бульбяных разорах: там цішэй і, прынамсі, усё зразумела. Наста Грышчук піша пра кнігу Сяргея Плескача. Чытаць далей...
«Па коціку буду сумаваць»: прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
23 верасня ў мінскую галерэю «Ў» завіталі дзеткі ды іх бацькі, каб сустрэцца з улюбёнымі героямі -- дзядулем Пэтсанам і кацяняткам Фіндусам. Персанажы, створаныя шведскім пісьменнікам і мастаком Свэнам Нурдквістам, настолькі папулярныя ў маленькіх беларусаў, што ў серыі «Каляровы ровар» у выдавецтве «Кнігазбор» выйшла ўжо шостая па ліку кніга пра іх у перакладзе Надзеі Кандрусевіч. Прэзентаваная казка мае назву «Фіндус з'язджае». Чытаць далей...
Танцы ў чаравічках
Сарабанда (ісп. zarabanda) – старажытны іспанскі народны танец. Этымалогія назвы невядомая. У Іспаніі з’явілася як танец ураджаю. Напачатку – жвавы, гарэзны, тэмпераментны танец, элемент балаганнай культуры. З мэтай знізіць яго папулярнасць царква забараніла танец. Так сарабанда трансфармавалася ва ўрачыстае цырыманіяльнае шэсце. …Гэта я да чаго? Расказвае Наста Грышчук. Чытаць далей...
Ён такі разумны, а яна вясёлая. Суперкніга пра Біла з Болаю
Саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў унікальную дзіцячую кнігу “Суперкніга пра Біла з Болаю” пра маленькую дзяўчынку з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта першая кніга па-беларуску, дзе пранікнёна і рэалістычна распавядаецца пра сям’ю, у якой расце незвычайнае дзіця. Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 23 верасня
Запрашаем дзетак і іх бацькоў 23 верасня (субота) у мінскую галерэю «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) на прэзентацыю кнігі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста — «Фіндус з’язджае» — з удзелам акцёраў Паўла Харланчука і Ганны Хітрык. Пачатак у 12.00. Уваход вольны! Чытаць далей...
Кніжныя шафы «Бацькаўшчыны»: хто там?
Шмат людзей з Мінска і рэгіёнаў, Польшчы і Канады, Расіі і Украіны ведаюць сучасную штаб-кватэру Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» на вуліцы Кузьмы Чорнага. Тут заўсёды поўна наведнікаў, шумна ад дыскусій і абмеркаванняў. Чытаць далей...

Афiша

24 студзеня
Наш канал на YouTube