Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'крытыка'

Мсціўцы: каманда будучыні
Быў бы ў нас магутны кінапрадакшн!.. Запусцілі б пад такой назвай серыю фільмаў паводле кнігі Аліны Длатоўскай “Ген зямлі”. Шасцёрка герояў, сярод якіх маецца ўнушальны (ва ўсіх сэнсах) лідар, рудая красуня, сціплая мышка, паўстанец, ціхоня і здраднік. У кожнага – суперздольнасць. Падпольная каманда змагаецца з арганізацыяй-антаганістам “С.О.Н.” Асабістыя комплексы герояў, каханне, псіхалагічныя гульні… Усё, што трэба для яркай карцінкі. Піша Наста Грышчук. Чытаць далей...
Каша з маслам: пра тое, якім падступным можа аказацца нон-фікшн
Школа маладога пісьменніка актыўна развівае ў сваіх навучэнцах творчы пачатак. Думай вобразна! Шукай слова! Працуй з сюжэтам! Усё слушна. А што, калі малады аўтар схільны да фіксацыі рэальных гісторый? Якім шляхам яму ісці? Піша Наста Грышчук. Чытаць далей...
Выспы біяграфіі + мастацтва ў новай кнізе Франца Сіўко
У зборніку эсэ Франца Сіўко «Штрыхкоды» («Галіяфы», 2017), нягледзячы на разнастайнасць згаданых тэм і праблем, усё-ткі можна вызначыць, так бы мовіць, трох чарапах: радзіма (ва ўсіх сэнсавых нюансах), беларуская рэчаіснасць і літаратура. Радзіма для пісьменніка не абстрактнае паняцце, якому можна ўсё жыццё прызнавацца ў любові, але так і не сказаць нічога канкрэтнага. Піша Жана Капуста. Чытаць далей...
Проза на дэсерт
Пакінуць без увагі новыя творы Вольгі Гапеевай немагчыма, бо турбуе думка: чым уразіць аўтарка гэтым разам? Са зборнікам «(В)ядомыя гісторыі» (2017, Логвінаў) у мяне склаліся такія ж адносіны, як у самой аўтаркі — з кітайскімі палачкамі. А там, калі памятаеце, усё паводле Гегеля: сцвярджэнне, адмаўленне, сінтэз (твор «Кітайскія палачкі»). Адмаўленне — праз тое, што думкі тут вядомыя. Але ў тым жа і сэнс. Таму мы змаглі прыйсці з асобнічкам да сінтэзу. Піша Святлана Курганава. Чытаць далей...
Справа пра ўваскрэслы рамантызм
Пасля «Адваротнага боку люстра» Ксенія Шталенкова адмовілася ад фантастыкі. Ну як адмовілася: замест таго, каб пераносіць у іншы час галоўных герояў, яна падарожнічае ў часе сама – і разам з чытачамі. Піша Наста Грышчук. Чытаць далей...
«Як улюбіўся ў прыгажуню Рублеўскую…»
Прызнанне ў каханні — справа надзвычай інтымная. Але калі размова ідзе пра пісьменніцу Людмілу Рублеўскую, гэтае старажытнае правіла не працуе. Піша Зміцер Копаць. Чытаць далей...
Беларускі хорар паводле Станкевіча. Як так?
Розных жахалак і страшных казак у беларускай літаратуры хапае. Але ёсць і сапраўдныя шэдэўры ў стылі рэальнага хорару… Юры Станкевіч ціха жыве ў Барысаве, з кожнай сваёй новай кніжкі не робіць у інтэрнэце піяр-вэрхалу ў стылі Марціновіча і Бахарэвіча, але ж кнігі яго неверагодна цікавыя, выклікаюць скандалы і спрэчкі… І пры гэтым нават ёсць у праграмах універсітэтаў. Чытаць далей...
Вынікі года ад Андрэя Хадановіча: перакладная проза
Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю. Чытаць далей...
Вынікі года: перакладная паэзія
Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё. Чытаць далей...
Як сказаць праўду і застацца жывым: у Мінску прайшла дыскусія літаратурных крытыкаў
Дыскусія літаратурных крытыкаў новай генерацыі адбылася ўчора ў Літаратурным музеі імя Максіма Багдановіча. Удзел у размове прынялі Марына Весялуха, Наста Грышчук, Жанна Капуста і Алена Карп. Мадэраваў сустрэчу Ціхан Чарнякевіч. Разам яны паспрабавалі разабрацца, чаму сучасная літаратурная крытыка незаўважная ў Беларусі і як палепшыць сітуацыю. Сустрэча была арганізаваная грамадскім аб’яднаннем “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Прадстаўляем вашай асноўныя тэзісы дыскусіі. Чытаць далей...

Афiша

19 красавіка
Творчая сустрэча з Паўлам Севярынцам у Гародні
Прэзентацыя кнігі "Беларусалім" па адрасе: Гародня, вул. Будзённага, 48А.
03 траўня
Уручэнне прэміі Цёткі
У мінскім культурніцкім цэнтры «Корпус» (пр. Машэрава, 9).
Наш канал на YouTube