Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'крытыка'

Высновы «Экслібрысу»: быць ці не быць літаратурным крытыкам?
26 лістапада ў музеі Петруся Броўкі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Экслібрыс» імя Антона Луцкевіча. Прадстаўнікі розных краін і пакаленняў, крытыкі і літаратуразнаўцы абмеркавалі лёс свайго рамяства і ўспрыманне яго сучасным чытачом. Чытаць далей...
Тыдзень Вярцінскага: «Жыцьмем»
Завяршаем тыдзень Вярцінскага, і наастачу — размова пра апошні па часе ягоны паэтычны зборнік «Жыцьмем» (2012). Чытаць далей...
Тыдзень Вярцінскага: «З'яўленне»
18 лістапада Анатолю Ільічу Вярцінскаму спаўняецца 85 год. Святкуючы юбілей, Саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў "Тыдзень Вярцінскага": кожны дзень крытык Ціхан Чарнякевіч каментуе адну з паэтычных кніг юбіляра. Сёння – гаворка пра зборнік "З'яўленне" (1975). Чытаць далей...
Вечар літаратурнай крытыкі+уганараванне "Экслібрысу"
З удзелам шведскай пісьменніцы, журналісткі, літаратурнага крытыка Ульрыкі Шарнборг. Чытаць далей...
Вечар літаратурнай крытыкі ў музеі Петруся Броўкі — 26 лістапада
26 лістапада (субота) у Літаратурным музеі Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) адбудзецца цырымонія ўганаравання пераможцаў конкурсу «Экслібрыс» імя Антона Луцкевіча. Конкурс штогод ладзіцца ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і сёлета быў прысвечаны маладой літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўству. Чытаць далей...
Тыдзень Вярцінскага: «Чалавечы знак»
Я бы назваў "Чалавечы знак" кнігай адвагі. Напэўна, ні да таго, ні пасля Вярцінскі не выкажацца настолькі рэзка пра рэчы, якія яго хвалююць. Тут супадзе аўтабіяграфічнае і шасцідзясятніцкае, надзённае і запаветнае. Як і з вокладкі Арлена Кашурэвіча, з тэкстаў праступае чалавек, які ўвесь ― намаганне, памкненне: як антычны атлант, ён спрабуе і пазбыцца межаў, і ўтрымаць неба ў сваіх руках. Чытаць далей...
Тыдзень Вярцінскага: цяга да абагульнення
Саюз беларускіх пісьменнікаў вырашыў успомніць у гэты тыдзень, які варта было б назваць “тыднем Вярцінскага”, пяць паэтычных зборнікаў Анатоля Ілліча: кожны дзень крытык Ціхан Чарнякевіч будзе каментаваць адну з кніг юбіляра. Сёння ў аб'ектыве – другі зборнік "Тры цішыні". Чытаць далей...
Тыдзень Вярцінскага
Можна, канечне, называць яго “адным з найстарэйшых літаратараў Беларусі”, “лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы”, шматгадовым рэдактарам “ЛіМа”, экс-дэпутатам беларускага парламенту, але пры ўсім тым наўсуцэль забыцца напісаць, што Анатоль Вярцінскі, якому 18 лістапада споўніцца 85 гадоў, вельмі моцна змяніў у 1960-я гучанне, форму і самы падыход да паэзіі. Чытаць далей...
Матэматыка, Ярмошына і Эмілія Плятэр
Калі я вучылася ў школе, маім любімым прадметам была матэматыка. Я перамагала ў школьных матэматычных алімпіядах і атрымлівала дадатковыя хатнія заданні. Аднак нягледзячы на свае поспехі, я з усіх бакоў чула, што матэматыка — гэта не зусім тое, што мне патрэбна, бо дзяўчатам больш пасуюць гуманітарныя навукі. Піша Ганна Янкута. Чытаць далей...
Яшчэ раз пра «Саркафагі страху» Міхася Скоблы
Кніга, у якой сабраны даследаванні і развагі вядомага беларускага палемічнага эсэіста, перакладчыка і паэта, стала важным пасланнем цяперашняму і наступным пакаленням аўтараў. Чытаць далей...

Афiша

24 студзеня
Наш канал на YouTube