Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'музеі'

Прэзентацыя кнігі пра Максіма Танка — 13 кастрычніка
13 кастрычніка (пятніца) у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. М. Багдановіча, 13) адбудзецца прэзентацыя кнігі Леаніда Дранько-Майсюка «…Натуральны, як лінія небасхілу», прысвечанай Максіму Танку. Пачатак у 18.30. Уваход вольны. Чытаць далей...
Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» — 27 верасня
27 верасня а 18:30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. Багдановіча, 13) адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» імя Францішка Скарыны. Сёлета, у год 500-годдзя выхаду першай беларускай кнігі -- скарынаўскага перакладу «Псалтыра» -- конкурс быў прысвечаны мастацкаму перакладу. Уваход вольны. Чытаць далей...
Вернутая Ракуцёўшчына: як было страчана месца творчага натхненьня Багдановіча
40 гадоў таму — улетку 1977-га — на літаратурнай мапе Беларусі аднавіўся адрас, гістарычна ўплецены ў кароткую біяграфію навечна маладога беларускага клясыка Максіма Багдановіча. Гэта фальварак Ракуцёўшчына побач зь мястэчкам Красным на Маладэчаншчыне. Чытаць далей...
У Менску пройдзе 12 адкрытых лекцый пра беларускіх паэтаў 1930-х
Цягам восені ў межах праекту «(Не) расстраляная паэзія» знаўцы беларускай літаратуры разам з музыкамі распавядуць пра паэтаў, чый шлях быў гвалтоўна спынены 80 год таму. Чытаць далей...
Музей-дача Васіля Быкава распачне працу 3 мая
3 мая 2017 года а 12 гадзіне пачынае сваю працу філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Музей-дача Васіля Быкава». З 3 па 20 мая адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага прадмета з фондаў музея – венскага крэсла, што належала Уладзіміру Хведаравічу Быкаву, бацьку народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Чытаць далей...
Вясновыя сустрэчы на Магілёўшчыне
Напрыканцы зімы і ў пачатку вясны на розных пляцоўках Магілёва і ў Горках прайшоў шэраг літаратурных імпрэз, у якіх узялі ўдзел мясцовыя пісьменнікі, сябры Магілёўскага абласнога аддзялення СБП на чале з яго кіраўніком Міколам Яцковым, а таксама госці з Мінска. Чытаць далей...
Міжваенны дзень жанчын
Прэзентацыя паэтычнай анталогіі «Бліскавіцы» адбылася адразу пасля 8 сакавіка, і ў гэтым ёсць непарушная логіка: калі яшчэ вяртаць з небыцця імёны забытых, паўзабытых ды зусім невядомых паэтак? Чытаць далей...
Бліскавіцы
Запрашаем 9 сакавіка а 18.00 у Літаратурны Музей Максіма Багдановіча (Мінск, вул. М. Багдановіча, д. 7а) на прэзентацыю анталогіі "Бліскавіцы"! Чытаць далей...
Радзім Гарэцкі: Музей Гарэцкага павінен застацца ў Багацькаўцы
Над Музеем Максіма Гарэцкага ў вёсцы Малая Багацькаўка навісла пагроза закрыцця. Мсціслаўскія чыноўнікі плануюць перанесці яго ў раённы цэнтр. Узніклую сітуацыю Міхась Скобла абмеркаваў з пляменнікам пісьменніка акадэмікам Радзімам Гарэцкім. Чытаць далей...
У Магілёўскай вобласці прапанавалі стварыць перасоўную выставу пра жыццё і творчасць Алеся Адамовіча
Нагадаем, 5 лістапада 2016 года ў Магілёве адбыўся круглы стол «Музей Алеся Адамовіча: супрацоўніцтва грамадскасці і ўлады», закліканы актывізаваць збор сродкаў на музей пісьменніка ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. Чытаць далей...

Афiша

25 кастрычніка
Тумас Транстромер у Віцебску
У Віцебскай абласной бібліятэцы (вул Леніна, 8а)
25 кастрычніка
Сустрэчы з удзельнікамi шорт-ліста прэміі Гедройца
З 11 па 25 кастрычніка ў кнігарні «Логвінаў» (РАСКЛАД).
26 кастрычніка
30 кастрычніка
Расстраляная літаратура
У Галерэі TUT.BY (Мінск, праспект Дзяржынскага, 57, ст.м. "Міхалова").
Наш канал на YouTube