Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'навіны СБП'

Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае літаратурны конкурс да 100-годдзя БНР
ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае пра пачатак прыёму творчых прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета прысвечаны 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Чытаць далей...
Абвешчаны шорт-ліст прэміі «Залаты апостраф» — уручэнне 16 лютага
Рэдакцыя «Дзеяслова» абвяшчае шорт-ліст літаратурнай прэміі «Залаты Апостраф». Традыцыйна, вось ужо ў пятнаццаты раз, будуць адзначаныя найлепшыя публікацыі ў часопісе за 2017 год. Чытаць далей...
«І гэты час, і гэты лад не назаўсёды»
Чым сёння жыве СБП, хто стане першым лаўрэатам новай Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова і чаму ў “незалежных” пісьменнікаў не атрымліваецца супрацоўніцтва з “прыўладнымі” калегамі? Госць “Народнай Волі” – старшыня СБП Барыс Пятровіч. Піша Міхась Скобла. Чытаць далей...
Абмяркуем літаратурныя вынікі года! — 27 снежня
Напрыканцы года выбітныя выданні свету ладзяць апытанні і агляды культурных падзей – ці то ў выглядзе рэйтынгаў, ці то дайджэстаў. Прапануем далучыцца да вуснага варыянту падобных жанраў. Заадно пабачыце на свае вочы і тых, хто часта застаецца па-за кадрам: у заснежаным Мінску ладзім дыялог літаратурных крытыкаў новай генерацыі. Чытаць далей...
Вяртаючыся да пачатку: гутарка з Аленай Васілевіч
З Аленай Сямёнаўнай Васілевіч мы таварышуем, так ахарактарызуем нашыя адносіны, больш за дваццаць гадоў. У 1981 годзе ў сваёй “лімаўскай” публікацыі яна працягнула руку ў самы цяжкі перыяд жыццёвага і творчага пералому вясковага электрыка і пачынаючага паэта Лёні Галубовіча. А неўзабаве стала і першым “палымянскім” рэцэнзентам майго дэбютнага паэтычнага зборнічка ў далёкім 1984 годзе. Пазнаёміліся ж мы пазней. І амаль адразу сышліся ва ўнутраным адчуванні сутнасці жыцця і мастацкай творчасці. З таго часу сустракаліся, а цяпер (мабыць, ужо гадоў дзесяць) мы штотыдзень перамаўляемся па тэлефоне. Угаварыць Алену Сямёнаўну на гутарку было няпроста, памятаю, нават на круглае 90-годдзе яна адмовіла мне ў размове для друку. А тут нейкім дзіўным чынам патрапіў на такі сугучны і адпаведны настрой, што – вось, чытайце… Чытаць далей...
«Спiс Тамковiча»: працяг будзе
Журналiст Аляксандр Тамковiч прэзентавау 19-ю (!) кнiгу пад назвай «Мазаiка жыцця», што выйшла ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменіка". Пра сваё жыццё аўтару шчыра распавялi найвядомейшыя беларусы — ад эпатажнага Адама Глобуса да нобелеўскай лаурэаткi Святланы Алексiевiч. Чытаць далей...
Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня
22 снежня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя новага выпуска Бібліятэкі СБП "Кнігарня пісьменніка" — пабачыў свет новы раман Ксеніі Шталенковай “Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах”. Чытаць далей...
Уручэнне прэміі імя Наталлі Арсенневай — 6 снежня
Каляды зусім блізка - самы час крыху запаволіцца і настроіцца на святочны лад. Прапануем зрабіць гэта разам з цудоўнымі беларускімі паэтамі і музыкамі ў цёплай сяброўскай атмасферы. Сустрэча адбудзецца пад знакам Наталлі Арсенневай - прэмія імя якой за найлепшую кнігу паэзіі будзе ўручаня падчас імпрэзы. Чытаць далей...
Добрай паэзіі шмат не бывае — кароткі спіс прэміі Арсенневай складаецца з васьмі пазіцыяў
Пераможца будзе названы на цырымоніі ўзнагароджання, якая адбудзецца ў снежні. Пра час і месца ўручэння прэміі будзе паведамлена дадаткова. Чытаць далей...
Новая кніга Віктара Карамазава — соты выпуск "Кнігарні пісьменніка"!
Гэта адбылося! У Бібліятэкі СБП “Кнігарня пісьменніка” вялікае свята – выйшаў юбілейны 100-ты выпуск кніжнай серыі. Ад часу заснавання мінула восем гадоў, а замыкае сотню кніжак серыі новы зборнік прозы вядомага беларускага пісьменніка Віктара Карамазава “Пад крыжам”. Чытаць далей...

Афiша

03 траўня
Уручэнне прэміі Цёткі
У мінскім культурніцкім цэнтры «Корпус» (пр. Машэрава, 9).
31 траўня
Тэатр "Зніч" запрашае ў траўні
Расклад спектакляў на травень.
Наш канал на YouTube