Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'памяць'

У Клюшчанах згарэў касцёл, дзе служыў паэт Казімір Сваяк
Раніцай 6 чэрвеня ў вёсцы Клюшчаны Астравецкага раёна згарэў стары драўляны касцёл Святога Яхіма. Чытаць далей...
Мая Кляшторная сустрэла 80-годдзе ў Казахстане
31 траўня споўнілася 80 гадоў Маі Кляшторнай, дачцэ рэпрэсаванага паэта Тодара Кляшторнага, былой зняволенай ГУЛАГу. Чытаць далей...
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера
2 чэрвеня ў межах Тыдня Швецыі ў Мінску адбылася прэзентацыя зборніка выбраных вершаў шведскага паэта-набеліста Тумаса Транстромера ў перакладзе на беларускую мову. Кніга стала сумесным праектам Шведскага саюза пісьменнікаў, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Амбасады Каралеўства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь. У імпрэзе ўзялі ўдзел ганаровыя госці: ўдава паэта Моніка Транстромер і даследчык яго творчасці Ніклас Шолер. Чытаць далей...
У Купрэева ў гасцях
Ужо даўно не даводзілася быць (і ўдзельнічаць) на літаратурных мерапрыемствах (прабачаюся за казённае слова) у правінцыі, на якіх пачуваешся не назойлівым госцем, а чаканым чалавекам. Піша ЛеГал. Чытаць далей...
Лаўрэаты конкурсу імя Аляксея Караля названыя ў Мінску
29 траўня, у дзень нараджэння Аляксея Сцяпанавіча, у культурніцкай прасторы «Тартак» адбылося ганараванне пераможцаў конкурсу маладых журналістаў ягонага імя. Гісторык, публіцыст, грамадскі дзеяч, заснавальнік і шматгадовы рэдактар газеты «Новы Час» пайшоў з жыцця два гады таму, а створаны ім калектыў працягвае працу і развівае выданне пад кіраўніцтвам Аксаны Колб. Чытаць далей...
Пад Магілёвам адкрылі памятны знак Максіму Багдановічу
Вялікі камень з шыльдаю і высечаным на ёй фрагмэнтам верша «Пагоня» усталявалі ў пасёлку Малая Бароўка на вуліцы імя Багдановіча. На мармуровай таблічцы адзначана: ад жыхароў пасёлка да 125-годзьдзя паэта. Грошы на выраб памятнага знаку тутэйшыя зьбіралі талакой. Чытаць далей...
Палёт матылька ў зачыненай прасторы
Мікола Купрэеў яшчэ мог бы жыць. 25 траўня яму было б восемдзесят. А яго ўжо няма з намі трынаццаць гадоў. Чытаць далей...
У 100-ю гадавіну з дня смерці Максіма Багдановіча адслужаць паніхіду па паэце
25 мая спаўняецца сто год з дня смерці Максіма Багдановіча. 100 год таму менскія беларусы, сябры паэта, замовілі па ім паніхіду. Паніхіда будзе адслужана і сёлета, у сотую гадавіну смерці Максіма. Чытаць далей...
Свята паэзіі ў Гарошкаве — 20 траўня
У суботу 20 траўня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і кампанія "Будзьма беларусамі!" ладзяць паэтычную сустрэчу на радзіме Анатоля Сыса ў Гарошкаве. Чытаць далей...
Як замежныя беларусы адзначалі 450-годдзе беларускага кнігадрукавання
Да 450-х угодкаў выдання Скарынам першай кнігі беларускія эмігранты на Захадзе рыхтаваліся адмыслова. Піша Наталля Гардзіенка. Чытаць далей...
Наш канал на YouTube
Дзе купіць нашыя кнігі