Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'паэзія'

«Прайшоў вялікае і годнае жыццё» — з Міколам Аўрамчыкам развіталіся ў Мінску
8 мая на 98-ым годзе жыцця не стала Міколы Якаўлевіча Аўрамчыка. Паэт, празаік, эсэіст, перакладчык. За 27 гадоў працы рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць» спадар Мікола адкрыў дзясяткі таленавітых імёнаў, апублікаваў тысячы твораў. Чалавек-эпоха, які асабіста ведаў Янку Купалу і ягоную жонку Уладзіславу Францаўну, Якуба Коласа, Івана Мележа ды многіх іншых. І надзвычай сумна ўсведамляць, што сёння Беларусь развіталася з ім. Чытаць далей...
Памёр Мікола Аўрамчык. Развітанне — 10 мая
Сёння ў Мінску пасля цяжкай працяглай хваробы памёр найстарэйшы сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, паэт Мікола Якаўлевіч Аўрамчык. Яму было 97 гадоў. Чытаць далей...
«Крамбамбуля», «РСП» ды Паліна Рэспубліка чытаюць вершы беларускіх паэтаў (ВІДЭА)
У новых выпусках праекта Vershy сваімі любімымі радкамі на мове падзяліліся Павел Аракелян, Паліна Рэспубліка ды дуэт Паўла Гарадніцкага з Дзянісам Тарасенка. Чытаць далей...
Гарадзенскія літаратары прыгадалі Ларысу Геніюш у Зэльве
4 траўня гарадзенскія пісьменнікі Данута Бічэль, Юрка Голуб, Зьніч, Анатоль Брусевіч, Павел Каспяровіч, Сяргей Чыгрын, Аліна Паўлоўская і Валянцін Дубатоўка наведалі Зэльву. Чытаць далей...
«Палякам пашанцавала — іх перакладаюць больш за астатніх…»
Алесь Емяльянаў-Шыловіч — з кагорты маладых беларускіх паэтаў і перакладчыкаў, які праяўляе асаблівую ўвагу да перастварэння польскай паэзіі. Чытаць далей...
Паэтычны ружанец: нататкі пра кнігу выбраных твораў Дануты Бічэль
Ёсць у беларускай культуры знакавыя асобы, якія сталі ўвасабленнем нацыянальнага характару, нацыянальнае мовы. І гэтая знакавасць належыць ім па праве іх таленту, бязмежнай любові да чалавека, да роднае зямлі, да духоўных каштоўнасцяў народа. Такою асобаю была і застаецца Данута Бічэль. Чытаць далей...
Новае «Святло “Святліцы”»
З 2012 года ў Магілёве існуе моладзевы літаратурна-паэтычны клуб «Святліца». І ўжо добрай традыцыяй у ім сталася што год выдаваць свой клубны альманах «Святло “Святліцы”». Прэзентацыя пятага нумара выдання адбылася 28 красавіка ў памяшканні бібліятэкі імя Пушкіна. Чытаць далей...
У Баранавічах адзначылі юбілей Раісы Раманчук
Зямлячка прафесара Калесніка прайшла шлях ад кухара дзіцячага садка, тэхнолага тэкстыльнай прамысловасці да прыкметнай асобы на культуровым полі роднага горада і вобласці. Піша Яўген Бяласін. Чытаць далей...
Падачу заявак на конкурс «Заспявай 4×4» падоўжылі да 17 траўня
Музычны партал TuzinFM.by і фонд «Вяртанне» ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» ладзяць чацвёрты конкурс маладых выканаўцаў «Заспявай». Чытаць далей...
Каханне даўжынёй у семдзесят гадоў
Новую кнігу вершаў “Ты осталась со мной” сябар СБП, франтавік, геолаг і паэт Фелікс Шкірманкоў прысвяціў сваёй незабыўнай жонцы Веры Васільеўне, якая адышла ў іншы свет восенню 2016 года. Чытаць далей...
Наш канал на YouTube
Дзе купіць нашыя кнігі