Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'пераклады'

Конкурс для маладых перакладчыкаў з чэшскай мовы імя Зузаны Рот
Чэшскія цэнтры (ČC) і Літаратурная секцыя Інстытута мастацтваў – Інстытута тэатразнаўства (IDU) абвяшчаюць 4-ы Міжнародны конкурс маладых перакладчыкаў імя Зузаны Рот – знакамітай швейцарскай багемісткі і перакладчыцы (1950 – 1997), якая зрабіла вялікі ўнёсак у папулярызацыю сучаснай чэшскай літаратуры за мяжой. Чытаць далей...
Юбілейная вечарына Міхася Скоблы — 25 лістапада
У Музеі Максіма Багдановіча ў Траецкім прадмесці 25 лістапада (вул. Багдановіча, 7а) пройдзе творчая вечарына паэта, эсэіста і перакладчыка Міхася Скоблы. Падчас імпрэзы будуць прэзентаваныя яго новыя кнігі «Камізэлька для месяца» (вершы і пераклады) і «Саркафагі страху» (эсэ). Чытаць далей...
Беларускія перакладчыкі заснавалі нобелеўскую кніжную серыю
У лютым-сакавіку 2017 году плянуецца выдаць першую кнігу сэрыі Noblesse Oblige, у рамках якой будуць выходзіць творы ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі па літаратуры ў перакладзе на беларускую мову. Чытаць далей...
Акудовіч, Пятровіч, Дубавец перакладуць усе творы Алексіевіч на беларускую
Пяць тамоў збору твораў Святланы Алексіевіч у перакладзе на беларускую мову выйдуць у выдавецтве Ігара Логвінава. Пры гэтым перакладчыкамі выступяць вядомыя ў беларускім літаратурным асяроддзі людзі ― пісьменнік Уладзімір Арлоў, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, публіцыст Сяргей Дубавец, філосаф Валянцін Акудовіч і пісьменнік Барыс Пятровіч. Чытаць далей...
«Снежны чалавек у Мінску»
Новая кніга для дзетак і іх бацькоў. З удзелам пісьменніцы Эвы Суса і мастака Кацярыны Дубовік. Чытаць далей...
«Снежны чалавек у Мінску» — 24 лістапада
24 лістапада (чацвер) у Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі шведскай пісьменніцы Эвы Суса «Снежны чалавек у Мінску» у перакладзе на беларускую мову Дзмітрыя Плакса і ў мастацкім афармленні Кацярыны Дубовік. З удзелам аўтаркі і мастака! Чытаць далей...
«Апошнія сведкі» Алексіевіч у перакладзе Барыса Пятровіча (+тэкст)
На сайце выдавецтва "Логвінаў" з'явіўся ўрывак з кнігі Святланы Алексіевіч "Апошнія сведкі", якую перакладае да праекта беларускамоўнага збора твораў набеліянткі празаік Барыс Пятровіч. Чытаць далей...
Рэпартаж з сэрца палескіх балот — 17 і 18 лістапада
У межах Месяца польскай літаратуры адбудуцца прэзентацыі кнігі Малгажаты Шэйнэрт у Мінску і Брэсце з удзелам аўтаркі і адной з перакладчыц выдання на беларускую мову. Чытаць далей...
Рэпартаж з сэрца палескіх балот
17 лістапада ў Мінску, 18 лістапада ў Брэсце. Чытаць далей...
Месяц польскай літаратуры адкрываецца ў Мінску — 3 лістапада
Прадстаўляем поўную праграму, якая працягнецца з 3 па 24 лістапада. Чытаць далей...

Афiша

24 студзеня
Наш канал на YouTube